Цэнтральнае бюро расьсьледаваньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Cbi logo.svg

Цэнтральнае бюро расьсьледаваньняў (гіндзі: केंद्रीय अन्वेषण ब्यूरो, па-ангельску: Central Bureau of Investigation (CBI) — індыскае ведамства, аналаг амэрыканскага ФБР. У абавязкі ведамства ўваходзіць расьсьледаваньне парушэньняў індыскага заканадаўства і забесьпячэньне бясьпекі дзяржавы. Заснавана 1 красавіка 1963 году.

У адрозьненьне ад амэрыканскага ФБР, паўнамоцтвы і функцыі «Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў» моцна абмежаваныя, пад яго юрысдыкцыю падпадаюць толькі некаторыя віды злачынстваў, вызначаныя індыскімі законамі, у прыватнасьці «Delhi Special Police Establishment Act, 1946». «Цэнтральнае бюро расьсьледаваньняў» зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком Інтэрполу ў Індыі. З 2010 ведамства ўзначальвае Амар-Пратап Сінкх.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]