Інгвар Кампрад
Інгвар Кампрад | |
швэдз. Ingvar Feodor Kamprad | |
Імя пры нараджэньні | Інгвар Фэодар Кампрад |
---|---|
Род дзейнасьці | прадпрымальніцтва |
Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1926[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | вёска П’етэруд(sv), лэн Крунубэрг, ляндзкап Смолянд(en), Швэцыя |
Дата сьмерці | 27 студзеня 2018[4][5][6][…] (91 год) |
Месца сьмерці | |
Занятак | бізнэсмэн, прадпрымальнік |
Навуковая сфэра | мэблевая прамысловасьць[d][9] |
Бацька | Фёдар Кампрад |
Маці | Бэрта Нільсан |
Жонка | Кэрстына Вадлінг (1950—1960), Маргарэта Стэнэрт (пам. 2011) |
Дзеці | Сыны: Пітэр, Ёнас і Матыяс (ад 2-й жонкі); прыёмная дачка Аніка |
Узнагароды | |
Сайт | ikeafoundation.org |
Дадаткова | Заснавальнік мэблевага прадпрыемства «IKEA» (1943); уласнасьць — больш за $3,4 млрд (2015) |
Подпіс | |
Фэ́адар І́нгвар Ка́мпрад (па-швэдзку: Feodor Ingvar Kamprad; 30 сакавіка 1926, в. П’етэруд, камуна Эльмгульт, лэн Крунубэрг, Швэцыя — 27 студзеня 2018, в. Ліяторп, камуна Эльмгульт[10]) — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік мэблевага канцэрну IKEA.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў швэдзкай вёсцы П’етэруд (цяпер камуна Эльмгульт). Дзед па мячы быў родам зь Нямеччыны, адкуль перавёз сям’ю. Дзяцінства правёў на хутары Эльмтаруд (камуна Юнгбю, лэн Крунубэрг).
У дзіцячым узросьце пачаў гуртам закупаць запалкі ў сталіцы (Стакгольм) і прыбыткова збываць іх у раздроб з ровара суседзям (парафія Агунаруд(en)). Пасьля ў продаж пайшлі рыба, калядныя ўпрыгожаньні, насеньне, шарыкавыя асадкі і алоўкі. У падлеткавым узросьце (16—18 гадоў), у 1942—1945 гг., пад уплывам бацькі і бабулі з Судэтаў зьбіраў грошы для карпаратысцкага(en) грамадзкага аб’яднаньня «Новашвэдзкі рух»(en), і прыцягваў у яго новых удзельнікаў. Адначасна быў чальцом партыі «Швэдзкі сацыялістычны сход»(en), якая адмовілася прызнаць ажыцьцяўленьне Халакосту ў Нямеччыне.
За посьпехі ў навучаньні, 17-гадовым юнаком атрымаў ад бацькі ў падарунак грошы. На атрыманую ўзнагароду ў 1943 годзе заснаваў у вёсцы Агунаруд, дзе жыў яго дзядзька Эрнст, прадпрыемства «IKEA» (акронім ад Інгвар Кампрад, Эльмтаруд, Агунаруд) для рассылкі замоўленых тавараў поштай. У 1953 годзе пашырыў дзейнасьць прадпрыемства на вытворчасьць і збыт унівэрсальна-зборнай мэблі. У 1961 годзе перавёў вытворчасьць мэблі ў Польскую Народную Рэспубліку для скарачэньня выдаткаў на заробкі супрацоўнікаў. У 1976 годзе выдаў кнігу «Запавет гандляра мэбляй» (швэдз. En möbelhandlares testamente). Тады ж пераехаў у Швайцарыю (Эпаленж(en), Лязанская акруга, кантон Во), дзе на 2009 год быў найбагацейшым жыхаром краіны.
У 1982 годзе заснаваў у Нідэрляндах (Лейдэн, правінцыя Паўднёвая Галяндыя) фонд «ІнгКа»(en) (нід. IngKa; ад Інгвар Кампрад) для кіраваньня праз аднайменны холдынг (Лейдэн) крамамі «ІКЕА». 29 сакавіка 1989 г. заснаваў у Ліхтэнштайне (Вадуц) сямейны фонд «Інтэрого»(en) (ням. Interogo) для кіраваньня «Інтэр ІКЕА» (нід. Inter IKEA; Дэльфт, прав. Паўднёвая Галяндыя), што валодае таварным знакам «ІКЕА». У чэрвені 2013 г. сышоў з кіраўніцтва «ІКЕА», старшынём якога стаў яго малодшы сын Матыяс. Вярнуўся на радзіму ў сакавіку 2014 году. Памёр 27 студзеня 2018 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tikkanen A. Ingvar Kamprad // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Ingvar Kamprad // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Ingvar Kamprad // GeneaStar
- ^ http://newsroom.inter.ikea.com/News/ingvar-kamprad-has-passed-away/s/1f55b948-e2b7-4a36-84c9-f5bf3510a1ec
- ^ https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/ingvar-kamprad-founder-of-ikea-dies-at-91/2018/01/28/876717ea-043a-11e8-8777-2a059f168dd2_story.html
- ^ https://es.reuters.com/article/entertainmentNews/idESKBN1FH0GT-OESEN
- ^ Hitta.se Bölsö gård 1, Liatorp
- ^ Ikeas grundare Ingvar Kamprad har gått bort | SVT Nyheter
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Ingvar Kamprad har avlidit – blev 91 år (швэд.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інгвар Кампрад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Запавет гандляра мэбляй (анг.)