Перайсьці да зьместу

Spasenie

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Spasenie

Ігар Муха, Дэйв Гір, Павал Шальпук, Майк Чобі (зьлева направа) з гурту Spasenie ў 2011 годзе
Гады 1989 — наш час
Краіна
Месца ўтварэньня Берасьце, Беларусь
Мова расейская, ангельская
Жанр хрысьціянскі рок, поп-рок
Выдавец Music Center C, Новое Христианское Творчество
Удзельнікі Ігар Муха
Павал Шальпук
Пётар Семянюк
Майк Чобі
Зьміцер Галадко
spasenie.com

«Spasenie» — беларускі гурт хрысьціянскага й поп-року з Берасьця, які быў створаны ў 1989 годзе[1][2].

Гурт быў створаны ў жніўні 1989 году[3], калі вакол гітарыста, скрыпача, саксафаніста (маладыя музыкі давалі імправізаваны канцэрт у цэнтральным парку гораду Берасьце) стыхійна сабралася каля 150 чалавек. Хлопцы проста гралі музыку й раптам, па завяршэньні адной зь песень, пачулі ззаду сябе аплядысмэнты. Уражаныя гэтым удзельнікі зразумелі, што трэба зьбірацца ў гурт[4].

У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпэтаваць, ствараць першыя песьні, і ўжо празь некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якутыі[4].

У 2006 годзе гурт да свайго сямнадцацігодзьдзя даў буйны канцэрт з аркестрам у Палацы Рэспублікі, запіс якога быў выдадзены на DVD-дыску «17 Live»[4].

Асаблівасьцю калектыву зьяўляецца тое, што музыку піша не адзін чалавек, а ўсе[4].

Гурт вельмі часта езьдзіў на гастролі за мяжу: музыкі з выступленьнямі наведалі краіны Балтыі, Украіну, Румынію, Польшчу, Нямеччыну, Канаду, Расею, ЗША, Вялікабрытанію, Паўднёвую Карэю, ПАР і іншыя рэгіёны[5][6][7].

Свае трыццацігодзьдзе гурт адсьвяткаваў буйным канцэртам з аркестрам 3 жніўня 2019 году на плошчы Леніна ў Берасьці[8].

Назва «Spasenie» (па-расейску: Спасение) прыйшла ўдзельнікам тады яшчэ безназоўнага гурту ў галаву напачатку 90-х гадоў XX стагодзьдзя, калі хлопцы ехалі ў цягніку ў тур па Якутыі, і сьведчыць, што музыка для іх і ёсьць выратаваньне. «Бог даў кожнаму дар, талент і прызваньне. І для чалавека ёсьць сапраўднае выратаваньне знайсьці ўсё гэта», — дакладна распавядаў пра выбар Вользе Самусік з «Музыкальнай газеты» франтмэн Ігар Муха ў 2005 годзе[9].

Першыя 15 год свайго існаваньня гурт быў выключна расейскамоўным, але з выхадам альбому «Crossing the Jordan» ангельскай мовы ў яго творчасьці стала значна больш. Вакаліст Ігар Муха так адказваў на пытаньне пра мовы ад Вольгі Самусік з «Музыкальнай газеты»: «Мы ж жывем у Берасьці. Гэта фактычна мяжа. Ёй уласьціва зьмешваньне моваў. Вельмі шмат словаў з украінскай, польскай… Не было ніколі ні чыстай беларускай, ні расейскай. Таму мы раней сьпявалі не на роднай мове, а па-расейску. Хоць я прызнаю бясспрэчную мэлядычнасьць беларускай. Ангельская ж таксама вельмі музычна гнуткая. Калі параўноўваць яе з расейскай, то на апошняй сьпяваць складаней з-за ўсіх гэтых літараспалучэньняў „бр“, „стр“ і г. д. Таму нам перайсьці было зусім не складана»[9].

Сацыяльная актыўнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт ладзіць для гуртоў фэстываль-конкурс рок-музыкі «X-Star» (з 2005 году), а таксама арганізуе штогадовы вялікі моладзевы канцэрт у Берасьце пад назвай «па-расейску: Город света» (з 2009 году)[10]. Таксама ўдзельнікі выступаюць супраць абортаў[11].

У 2019 годзе гурт разам з Нацыянальнай акадэміяй навукаў Беларусі падрыхтаваў і запусьціў экскурсійны маршрут «Берасьце — горад Бібліі»[12][13].

  • Хабаровский край (1992)
  • Возвращение домой (мюзыкл) (1992)
  • Старые песни (1992)
  • Мой Бог скала (1993)
  • Только Ты (1995)
  • Человек без зубила (1997)
  • Бьют часы (1998)
  • Exit (1999)
  • Летит безжалостное время (2000)
  • … а Солнце за кормой (2001)
  • Еврейский альбом (2001)
  • Без слов о том же (з удзелам Ігара Рудага) (2003)
  • Кардиограмма (2003)
  • Crossing the Jordan (з удзелам Ціма Спрэнсі й Бэкі Шарп) (2004)
  • Acoustic (2007)
  • Spasenie (2009)
  • Reboot (з удзелам Браяна Мантры) (2011)
  • Вечные слова (2012)
  • 10 лет, The Best (1999)
  • 17 Live (2007)

Удзел у складанках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Никто кроме Тебя
  • Расстояние (2003)
  • На метр от земли (2004)
  • Плачет небо / The Word Was Spoken (2005)
  • Осень
  • Странные сны

Узнагароды й намінацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2006 год — прэмія Альфа-радыё «Залатое вуха»[15].

2009 год — намінацыя ў конкурсе «Just Pain Folks Music Awards» за песьню «… а Солнце за кормой»[16].

2009 год — намінацыя «За ўклад у разьвіцьцё музыкі» на штогадовай прэміі Эвангельскай музычнай асацыяцыі.

2010 год — фэстываль «Радыё Брэст» «па-расейску: Знай Наших - 3»: найлепшы гурт, найлепшы франтмэн (Ігар Муха).

2019 год — Ганаровая грамата Берасьцейскага гарадзкога Савету дэпутатаў[8].

  • Ігар Муха — вакал, саксафон, акустычная гітара (1989—)
  • Павал Шальпук — вакал, скрыпка, гітара, бас-гітара (1989—)
  • Пётар Семянюк — клявішныя, вакал (1989—)
  • Майк Чобі — бас-гітара
  • Зьміцер Галадко — сола-гітара

Аўтар тэкстаў
  • Аляксандар Барысюк — гітара (1989—)
Тэхнік гуку
  • Андрэй Кавальчук
Былыя ўдзельнікі й гастрольныя музыкі

Тацьцяна Шэльпук (вакал, клявішныя), Вадзім Семянюк (бубны), Віталь Калежынскі (бубны), Ежы Хайчук (бубны), Аляксандар Манецкі (бубны), Дэйв Гір (бубны), Леанід Барысевіч (сола-гітара), Васіль Машлякевіч (бас-гітара), Станіслаў Янчын (бас-гітара), Зьміцер Бранавіцкі, Андрэй Кляшчоў, Дэні Плэт, Браян Мантры й інш.[17].

  1. ^ Христианин | Спасение (рас.) Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
  2. ^ ХРИСТИАНИН │ Спасение (рас.) Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
  3. ^ Светлана Агейчик. Альбом "Crossing the Jordan" брестской группы Spasenie совместно с американцами из Crossroads (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
  4. ^ а б в г Евгений Перлин. Spasenie Нести Бога в музыке  (рас.) // Музыкальная газета : газэта. — 2006. — № 49. Архіўная копія.
  5. ^ Гитарист Фила Коллинза продюсирует брестскую группу "Spasenie" (рас.). Интерфакс-Запад (2005-06-10). Праверана 2019-08-07 г. Архіўная копія ад 2019-08-07 г.
  6. ^ Брест : Концерт «Любимой женщине» камерного оркестра филармонии и группы «Спасение» (рас.). Виртуальный Брест (2017-03-06). Праверана 2019-08-07 г. Архіўная копія ад 2019-08-07 г.
  7. ^ Сергей Магдысюк. (2009-12-30) Группе Спасение - 20 лет! (рас.). Виртуальный БрестПраверана 2019-12-11 г. Архіўная копія ад 2017-09-22 г.
  8. ^ а б Сергей Мощик. (2019-08-04) Скрипка со столетней брестской историей. На концерте «Спасения» произошло чудо возвращения (рас.). Вечерний БрестПраверана 2019-08-08 г. Архіўная копія ад 2019-08-08 г.
  9. ^ а б Самусик, Ольга Spasenie :: В Музыке (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
  10. ^ Сергей Мощик. (2019-08-03) Лидер группы «Спасение» Игорь МУХА: «После “Песняров” у нас нет никого...» (рас.). Вечерний БрестПраверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
  11. ^ Ольга Зробок. (2005-05-26) Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор” (рас.). TUT.BYПраверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
  12. ^ Виктория Полякова. Лидер группы «Спасение» Игорь Муха: «Мы выросли в раю»  (рас.) // Брестская газета : газэта. — Берасьце: 2019. — № 43 (880). — С. 8—9.
  13. ^ БГ. В новый год с надеждами и «осторожным, тревожным оптимизмом»  (рас.) // Брестская газета : газэта. — Берасьце: 2020. — № 3 (892). — С. 8.
  14. ^ а б "Спасенне", хрысціянская музычная група (Брэст) (бел.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архіўная копія ад 2019-08-27 г.
  15. ^ Катерина Честнова. (2006-03-27) Артистам добавили ушей (рас.). Вечерний Минск(en)Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  16. ^ Диана Руткевич. (2006-10-19) Группа Spasenie номинирована на премию Just Pain Folks Music Awards (рас.). БелаПАНПраверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
  17. ^ Группа Спасение (SPASENIE band) Биография - Христианская Онлайн Энциклопедия | Портал Христианин Christian.by (рас.) Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]