Абмеркаваньне:Spasenie
Выгляд
Коска
[рэдагаваць крыніцу]Хутчэй за ўсё ў гэтай сытуацыі коска непатрэбная. --Ліцьвін (гутаркі) 20:29, 18 сьнежня 2019 (+03)
- Першая частка складаназлучанага сказу: «У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпэтаваць, ствараць першыя песьні». «Хлопцы» — дзейнік, «пачалі рэпэтаваць, ствараць» — пералічэньне выказьнікаў.
- Другая частка складаназлучанага сказу: «Ужо празь некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якутыі». Безасабовы сказ з выказьнікам «запрасілі».
- Абедзьве часткі адна ад другое незалежныя, аддзяляюцца коскай ці кропкай з коскай. «У тым жа годзе» ня можа адносіцца да абодвух зь іх адразу. -- Renessaince 20:44, 18 сьнежня 2019 (+03)
- Добра. Дзякуй за тлумачэньне. --Ліцьвін (гутаркі) 20:51, 18 сьнежня 2019 (+03)
- «“У тым жа годзе” годзе хлопцы пачалі рэпэтаваць, ствараць першыя песьні» (1) і «“У тым жа годзе” празь некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якутыі» (2) (агульны даданы член “У тым жа годзе”, гл. (https://elib.bspu.by/bitstream/doc/32746/1/Кветк%20Часопіс%20бел.мова%20і%20літаратура.pdf, старонка 3; https://rep.bsatu.by/bitstream/doc/2134/1/Belaruskaya-mova.pdf, старонка 63 і інш.)). -- --pr12402 (гутаркі), 18 сьнежня 2019
- І ў гэтым выпадку ўсё адно будзе коска, бо йдзе пералічэньне «пачалі рэпэтаваць», «ствараць», «іх запрасілі»… -- Renessaince 10:40, 19 сьнежня 2019 (+03)
- Па якім правілы? Коска ставіцца пры пералічэньні аднародных членаў, калі яны не разьмежаваны злучнікамі. У дадзеным выпадку аднародныя (г.з. адносяцца да аднаго дзейніка “хлопцы”) выказьнікі “пачалі рэпэтаваць”, “(пачалі) ствараць” (паміж імі коска). “Запрасілі” — асобны сказ-выказьнік. Сказ у цэлым ёсьць складаназлучаны, злучнік “і” паміж граматычнымі асновамі, які іх падзяляе, але ёсьць агульны даданы член для абедзьвюх частак складаназлучананага сказа “у тым жа годзе” — коска паміж імі ня ставіцца. Усе дзеяньні, зразумела, былі ў адным і тым жа годзе. (◕‿◕✿) --pr12402 (гутаркі), 19 сьнежня 2019
- Ня думаў, што за коску распачнецца такая спрэчка. На жаль, ня ведаю, як яшчэ патлумачыць. Можаце выпраўляць, як хочаце, але па адчуваньнях тут яна стаяць ня мусіць. -- Renessaince 15:59, 23 сьнежня 2019 (+03)