Crossing the Jordan

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Crossing the Jordan
Вокладка альбому Crossing the Jordan. Spasenie. 2004
Студыйны альбом Spasenie
Выдадзены 3 сьнежня 2004 году
Запісаны 2003–2004
Жанр хрысьціянскі рок, поп-рок, джаз-рок
Працягласьць 58:52
Выдавец East Meets West Records, Music Center C
Прадусар Цім Спрэнсі, Дэрыл Сьцёрмэр, Павал Шальпук
Храналёгія Spasenie
Кардиограмма
(2003)
Crossing the Jordan
(2004)
Acoustic
(2007)

«Crossing the Jordan» (па-беларуску: Перасякаючы Ярдан) — студыйны альбом гурту «Spasenie», запісаны з удзелам музыкаў чыкагскага гурту «Crossroads» і выдадзены ў 2004 годзе. Дыск запісваўся музыкамі ў Брэсце, прадусарамі кружэлкі выступілі Цім Спрэнсі й Дэрыл Сьцёрмэр (у ЗША)[1]. Першая імпрэза дыску ў Беларусі прайшла 29 ліпеня 2005 году ў Менску пры падтрымцы прадусара Ціма Спрэнсі й яго гурту «Crossroads» у клюбе «Белая вежа»[2][3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загалоўнай песьняй кружэлкі зьяўляецца біблейская гісторыя[4].

« Альбом «Crossing the Jordan» – сур’ёзны паказчык прафэсійнага росту нашага гурту. Пры стварэньні, запісы й зьвядзеньні ўсе кампазыцыі былі да дробязяў прадуманы й вытрыманы ў адзіным стылі, »

– распавядаў парталу TUT.BY вакаліст Ігар Муха.

Продаж дыскаў перавысіў усе чаканьні брэсцкіх музыкаў[6][3].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

НазваАўтар(ы) Працягласьць
1. «The Word Was Spoken»  Цім Спрэнсі 4:25
2. «Hold On»  Цім Спрэнсі 4:48
3. «The Garden of the King»  Цім Спрэнсі 4:14
4. «Son of Mercy»  Цім Спрэнсі, Маўра Спрэнсі 4:14
5. «Live Wire»  Цім Спрэнсі, Ігар Муха, Пётар Семянюк, Павал Шальпук 4:42
6. «Joshua’s Dream»  Цім Спрэнсі, Ігар Муха, Пётар Семянюк, Павал Шальпук 4:52
7. «New Song»  Цім Спрэнсі, Маўра Спрэнсі 4:31
8. «You Are Merciful»  Цім Спрэнсі 4:17
9. «Reign on Me»  Цім Спрэнсі 4:48
10. «Every Day»  Цім Спрэнсі 4:53
11. «I’m Watching the World Go By»  Цім Спрэнсі, Маўра Спрэнсі 4:25
12. «Do You Know Why»  Цім Спрэнсі, Маўра Спрэнсі 3:37
13. «Psalm 141»  Цім Спрэнсі 5:06

Прыём крытыкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тацьцяна Заміроўская са штотыднёвіку «БелГазета» на старонках выданьня вызначыла, што альбом асацыюецца са Стынгам, Філам Колінзам і Маркам Нопфлерам, а творы на ім ёсьць «рафінаваны й мэлянхалічны джаз-рок з элэмэнтамі фольку»[7].

WASP з «Музыкальнай газеты» ўчула на CD мяккі поп-рок, больш гарманічны, чым у выкананьні «Новага Ерусаліму», і пахваліла працу прадусару Ціма Спрэнсі, у той час як песьні з кружэлкі крытыку таксама нагадалі творы Стынгу й Філа Колінзу[8].

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музыкі:

Вытворчасьць:

  • Аляксандар Барысюк — пастырскі клопат.
  • Сью Брандт — адміністратар.
  • Цім Спрэнсі — дызайн CD, фатаграфіі, выканаўчы прадусар.
  • Брыяна Спрэнсі — фатаграфіі.
  • Майкл Ўілсан — фатаграфіі.
  • Павал Шальпук — інжынэр гуказапісу, выканаўчы прадусар.
  • Андрэй Кавальчук — асыстэнт інжынэру гуказапісу.
  • Павал Шальпук, студыя «С» — зьвядзеньне.
  • Вальдэмар Сымэнс — мастэрынг.
  • Студыя «С» — мастэрынг.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гитарист Фила Коллинза продюсирует брестскую группу Spasenie (рас.). TUT.BY (2005-05-19). Праверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
  2. ^ Ася Калитина. (2005-08-01) Пересекая Иордан (рас.). БелГазетаПраверана 2019-08-08 г. Архіўная копія ад 2019-08-08 г.
  3. ^ а б Татьяна Замировская; Максим Иващенко. Семь дней истории белорусского рок-н-ролла (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
  4. ^ Ольга Зробок. (2005-05-26) Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор” (рас.). TUT.BYПраверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
  5. ^ Брестская группа номинирована на Music Awards в Калифорнии (рас.). TUT.BY (2006-10-19). Праверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
  6. ^ Светлана Агейчик. Альбом "Crossing the Jordan" брестской группы Spasenie совместно с американцами из Crossroads (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
  7. ^ Татьяна Замировская. (2006-09-11) Личный вкус CD-обзор Spasenie with Tim Sprancy and Becky Sharpe. Crossin’ The Jordan (рас.) Праверана 2019-08-08 г. Архіўная копія ад 2019-08-08 г.
  8. ^ WASP. Spasenie Crossing The Jordan (рас.) Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.