Skillet

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Skillet
SkilletRTR.png
На канцэрце ў Нэшвіле (шт. Тэнэсі; 14 чэрвеня 2013 г.). Зьлева направа: С. Морысан, К. і Дж. Купэры, Дж. Леджэр.
Інфармацыя
Гады З 1996 г.
Адкуль Мэмфіс (штат Тэнэсі, ЗША)
Мова Ангельская
Жанр Рок-музыка
Выдавец Atlantic Records (Нью-Ёрк), Палкія гуказапісы(en) (Мэмфіс; 1996—2009)
Афіцыйная старонка www.skillet.com
Удзельнікі Джон Купэр, Карына Купэр, Джэніфэр Леджэр, Сэт Морысан
Былыя ўдзельнікі Бэнджамін Касіца (солё-гітара; 2001—2011), Лоры Пітэрз (ударнікі; 2000—2007)

Skillet (бел. патэльня) — амэрыканскі музычны гурт, заснаваны ў 1996 годзе ў Мэмфісе (шт. Тэнэсі). Грае музыку напрамку індастрыял, рок-музыку (альтэрнатыўны рок, альтэрнатыўны мэтал, гард-рок, грандж, ню-мэтал, сымфанічны мэтал, пасьляграндж, хрысьціянскі рок і хрысьціянскі мэтал) і электронную музыку. На 2015 г. у гурце гралі муж Джон (галоўны сьпеў, бас-гітара) і жонка Карына (рытм-гітара, сынтэзатар, дапаможны сьпеў) Купэры, разам з Джэніфэр Леджэр (ударнікі, сьпеў) і Сэтам Морысанам (солё-гітара). Гурт выпусьціў 8 студыйных альбомаў. 7-ы альбом «Абуджаны» (анг. Awake) 2009 году стаўся «плятынавым» у выніку продажу звыш мільёна асобнікаў. Папярэдні 6-ы альбом «Каматозны» (анг. Comatose) 2006 году стаўся «залатым» пасьля продажу звыш паўмільёна кружэлак. Адзіным першапачатковым удзельнікам гурта застаўся яго заснавальнік Джон Купэр.

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2015 г. гурт выпусьціў 8 студыйных альбомаў: «Патэльня» 1996 г., «Гэй ты, я люблю тваю душу» (анг. Hey You, I Love Your Soul) 1998 г., «Непераможны» (анг. Invincible) 2000 г., «Іншаземная моладзь» (анг. Alien Youth) 2001 г., «Сутыкаюцца» (анг. Collide) 2003 г., «Каматозны» 2006 г., «Абуджаны» 2009 г. і «Паўстань» (анг. Rise) 2013 году.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 красавіка 2008 г. у Нэшвіле гурту ўпершыню ўручылі ўзнагароду «Голуб»(en) Дабравешчанскага музычнага аб’яднаньня(en) (ДМА) за песьню «Каматозны» ў якасьці рок-песьні году. 22 траўня 2011 г. у Лас-Вэгасе (шт. Нэвада) гурт атрымаў узнагароду часопіса «Дошка абвестак»(en) (анг. Billboard) за альбом «Абуджаны» ў якасьці лепшага хрысьціянскага альбому. У 2013 г. сеціўны часопіс «Гучны дрот»(en) (анг. Loudwire) надаў гурту ўзнагароду за альбом «Паўстань» у якасьці рок-альбому году. Часопіс «Цяжкая музыка»(en) (Г’юстан, шт. Тэхас) адзначыў альбом «Паўстань» узнагародай за лепшы альбом. 23 кастрычніка ў Нэшвіле гурт атрымаў узнагароду «Голуб» за песьню «Абрыдла» (анг. Sick of It) у якасьці рок-песьні году. 7 кастрычніка 2014 г. гурт ушанавалі ўзнагародай «Голуб» за песьню «Не зьбіраемся паміраць» (анг. Not Gonna Die) у якасьці рок-песьні году[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 ліпеня 2014 г. гурт упершыню выступіў у Беларусі на фэстывалі «Мост» у вёсцы Баравая (Менскі раён)[2][3] зь песьнямі альбомаў «Каматозны», «Абуджаны» і «Паўстань»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ляўрэаты 45-й штогадовай узнагароды ДМА «Голуб»(анг.) // Сёньняшняя хрысьціянская музыка, 7 кастрычніка 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
  2. ^ Фэстываль жывой музыкі «Мост» // Газэта «Зьвязда», 1 ліпеня 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
  3. ^ У вас столькі верталётаў у горадзе лятае // Эўрарадыё, 6 ліпеня 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.
  4. ^ Skillet. «Каматозны», «Пачвара», «Адраджэньне» (Мост, 2014 г.) // Magic Salamandra, 4 ліпеня 2014 г. Праверана 11 верасьня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Skilletсховішча мультымэдыйных матэрыялаў