Перайсьці да зьместу

Secular Haze

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Secular Haze»
Вокладка самотніку «Secular Haze». Ghost. 2012.
Самотнік Ghost
з альбому Infestissumam
Выдадзены 15 сьнежня 2012
Жанры
Лэйбл
Фармат
Бок «Б» «I’m a Marionette»
Працягласьць 5:11
Прадусар
Мова ангельская
Месца запісу Blackbird Studio, Studio 606
Аўтар словаў A Ghoul Writer[3]
Кампазытар A Ghoul Writer[1]
Месцы ў чартах
Сьцяг Фінляндыі фін /suomen virallinen lista — 22[4]
Храналёгія самотнікаў Ghost
«Elizabeth»
(2010)
«Secular Haze»
(2012)
«Year Zero»
(2013)
Вокладка лімітаванага выданьня
Іншая вокладка самотніка «Secular Haze». Ghost. 2012.

«Secular Haze» ([ˈsɛkjələ heɪz], з анг. «Сьвецкая смуга», «Сьвецкая няяснасьць розуму»[5]) — другі[6] самотнік швэдзкага рок- і мэтал-гурта Ghost, які быў выдадзены як лід-самотнік да іхнага альбома Infestissumam.

Жанры песьні апісваюцца як псыхадэлічны рок[7], прагрэсіўны рок, гард-рок[6][8], гэві-мэтал[6][8], альтэрнатыўны рок[9], інды-рок[9], поп-рок[9], дум-мэтал[8].

Прасоўваньне і рэліз

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самотнік быў выдадзены ў выглядзе бясплатнага спампаваньня на сайце secularhaze.com[6]. Сайт быў створаны гуртом 14 сьнежня 2012 году. Ён утрымліваў гукавы кліп новай песьні Ghost без вакалу. На старонцы быў намаляваны гадзіньнік, які цікаў адваротны бок, і пяць сьвечак, кожная зь якіх прайгравала адзін з элемэнтаў новай песьні, калі карыстальнік наводзіў на яе курсор мышы[10]. На наступны дзень гурт выклаў новую песьню пад назвай «Secular Haze» на свой афіцыйны канал на YouTube. Пазьней у той жа дзень гурт даў спэцыяльны канцэрт у сваім родным месьце Лінчэпінг, Швэцыя, выканаўшы ўвесь альбом Opus Eponymous, а таксама «Secular Haze» і кавэр на «Iʼm a Marionette». Перад выкананьнем «Secular Haze» Папа Эмэрытус I, вакаліст гурта, зьнік са сцэны, і на яго месца прыйшоў Папа Эмэрытус II. Пасьля гэтага канцэрта сайт secularhaze.com быў абноўлены, на ім зьявілася шостая сьвечка, якая зьмяшчала вакальную дарожку песьні «Secular Haze». Праз чатыры дні гурт абвясьціў назву свайго другога альбома, Infestissumam, разам з вэб-старонкай infestissumam.com, на якой быў прадстаўлены трэк-ліст альбома[11].

Папа Эмэрытус II на выступе Ghost на фэстывалі Hellfest, 2013.

«Secular Haze» стаў першым самотнікам альбома, які быў бясплатна загружаны ў лічбавым выглядзе для прыхільнікаў, якія падпісаліся на рассылку гурта 15 сьнежня 2012 году[12]. Пазьней была выдадзеная абмежаваная партыя 10-цалевых вінілавых плястынак з самотнікам. Выбіраючы «Secular Haze» у якасьці першага самотніка, Безназоўны Ўпір сказаў: «Мы хацелі прадставіць песьню з новай плястынкі, якая як бы была сама па сабе, але не занадта далёка адыходзіла ад першай плястынкі»[13]. B-бок самотніка — кавэр на песьню ABBA «Iʼm a Marionette», у стварэньні якога прыняў удзел Дэйв Грол з Nirvana і Foo Fighters на ўдарных[14]. Супрацоўніцтва адбылося, калі перад паездкай у Нэшвіл для запісу альбома Ghost запісалі некалькі кавэраў і абмяркоўвалі, ці варта дадаваць іх да альбома[15][16]: «…мы былі на фэстывалі ў Эўропе, там выступалі Foo Fighters, і мы ведалі, што Дэйв фанатам, і [калі мы зь ім пагаварылі] пасьля некалькіх поціскаў рукі й сьмеху, мы сказалі: „Добра, значыць, табе спадабаўся гурт? Дык ты хочаш што-небудзь зрабіць?“ Ён сказаў „так“, і празь месяц мы ўжо былі ў ягонай студыі ў Лос-Анджэлесе»[15][16]. «Iʼm a Marionette» была ўключаная ў дэлюксавае й японскае выданьні Infestissumam. Яна й іншы матэрыял, запісаны з Гролам, былі таксама выпушчаныя на міні-альбоме If You Have Ghost, які таксама ўключае жывое выкананьне песьні.

Гурт Tub Ring зрабіў кавэр на «Secular Haze». на сваім альбоме 2017 году A Choice of Catastrophes.

Гісторыя рэлізу «Secular Haze»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэґіён Дата Фарматы Лэйбл Кр.
Розныя 15 сьнежня 2012 н/д [1][3][17][2]
2013

Сьцяг ЗША, Сьцяг Даніі: CDr, прома-самотнік

Тэма і стыль песьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Secular Haze» працягвае асноўную тэму альбома — прысутнасьць Д’ябла[18] — й апісвае боскую існасьць, якая назірае за падзеньнем чалавецтва; гэтая існасьць нясе сьвет (whom bringeth light), што адсылае да Люцыфэра[19]:

…The surge of humanity oblivious
To the divine whom bringeth light
Let there be night…

— A Ghoul Writer, «Secular Haze», 3 страфа[a][1].

Песьня павінна была ствараць адчуваньне замярзаньня да сьмерці, знаходжаньня ў штормавым моры[20]. У лірыцы ідзе гаворка пра прысутнасьць сілы, якая прызнаная злом, пра прыкметы таго, што «мы рухаемся да больш цёмнай будучыні»[20].

Ghost запісалі сваё першае музычнае відэа на песьню «Secular Haze» у Лінчэпінгу з рэжысэрам Амірам Чамдынам[21]. Кліп быў выкладзены на афіцыйным канале гурта на YouTube 19 лютага 2013 году. У кліпе паказаны выступ гурта на сцэне, які нагадвае тэлевізійнае шоў 1970-х гадоў.

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва
1. «Secular Haze» (Сьвецкая смуга) 05:11
2. «I’m a Marionette» (Я — марыянэтка [кавэр ABBA]) 04:52
10:03[22]
  1. ^ Пераклад: «…Хваля забыцьця чалавецтва / Зьвернутая да боскага, які нясе сьвятло / Няхай будзе ноч…».
  1. ^ а б в г д @thebandGHOST Ghost — «Secular Haze» (анг.). GeniusПраверана 16 лістапада 2024 г.
  2. ^ а б «Secular Haze» · Infestissumam (Deluxe Edition) · Ghost (анг.). Apple MusicПраверана 16 лістапада 2024 г.
  3. ^ а б Songview / ace / ascap100% Repertory — A Ghoul Writer — «Secular Haze» (анг.). ASCAPПраверана 16 лістапада 2024 г.
  4. ^ Ghost Discography (анг.) finnishcharts.com. Hung Medien. Праверана 16 лістапада 2024 г.
  5. ^  Пашкевіч, Валянтына. «Secular» (сьвецкі); «Haze» (смуга ці няяснасьць розуму) // Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы; праз Verbum.by. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. — ISBN 985-6783-15-1
  6. ^ а б в г Ghost — «Secular Haze» [Single] // Ghost — Discography — Single (15) (анг.). Metal Storm. Праверана 12 лістапада 2024 г.
  7. ^ «Secular Haze / I’m a Marionette» by Ghost (анг.). Rate Your Music. Праверана 16 лістапада 2024 г.
  8. ^ а б в Ghost — «Secular Haze» (анг.). last.fmПраверана 16 лістапада 2024 г.
  9. ^ а б в «Secular Haze» — Ghost (анг.). AllMusicПраверана 16 лістапада 2024 г.
  10. ^ Hear New Music from Ghost — Right Now! (анг.). gunshyassassin.com (14 сьнежня 2012). Праверана 16 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 19 сьнежня 2012 г.
  11. ^ Ghost Name New Album Infestissumam (анг.). gunshyassassin.com (20 сьнежня 2012). Праверана 16 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 16 студзеня 2013 г.
  12. ^ Ghost Premiere New Song, «Secular Haze» (анг.). Revolver (17 сьнежня 2012). Праверана 16 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 4 траўня 2016 г.
  13. ^ Toby Cook. (29 красавіка 2013) Masked Balls And Papal Bull: Ghost B. C. Interviewed (анг.). The QuietusПраверана 16 лістапада 2024 г.
  14. ^ GHOST: Studio Version Of «I’m A Marionette» Available On SPOTIFY (анг.) // Blabbermouth.net, 19 студзеня 2013 г. Праверана 16 лістапада 2024 г.
  15. ^ а б Show No Mercy: Ghost B. C. (анг.). Pitchfork Media (12 красавіка 2013). Праверана 16 лістапада 2024 г.
  16. ^ а б Tom Murphy. (18 красавіка 2013) A Nameless Ghoul from Ghost B. C. on Papa Emeritus II being too evil for the Vatican (анг.). westword.com. Праверана 16 лістапада 2024 г.
  17. ^ Ghost (32) — «Secular Haze» (анг.). DiscogsПраверана 16 лістапада 2024 г.
  18. ^ Ben Myers (14 ліпеня 2024) «In a world of dunces, everything bad is blamed on the devil. Yet it’s the Church who promote a lot of things that are genuinely bad for mankind»: how Ghost kicked things to the next level with Infestissumam (анг.) Louder. Metal Hammer. — Арыгінальна апублікавана ў выпуску Metal Hammer № 243. Праверана 16 лістапада 2024 г.
  19. ^ «That refers to Lucifer whose name means light bringer.» // «Secular Haze» — Ghost (анг.). GeniusПраверана 16 лістапада 2024 г.
  20. ^ а б Ghost [@thebandGhost] (19 красавіка 2013) «Secular Haze» (Album Commentary) (анг.)«Secular Haze» — Commentary Version: тэкст відэа на GeniusПраверана 16 лістапада 2024 г.
  21. ^ GHOST B. C.: «Secular Haze» Video Released (анг.) // Blabbermouth.net, 19 студзеня 2013 г. Праверана 16 лістапада 2024 г.
  22. ^ GHOST — «Secular Haze» (анг.). MetalMusicArchives.com. Праверана 16 лістапада 2024 г.