Перайсьці да зьместу

Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack)
Вокладка альбому Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack). Ghost. 2024
Альбом саўндтрэкаў Ghost
Выдадзены 26 ліпеня 2024
Жанр мэтал[1] · гард-рок · поп-мэтал · гатычны мэтал · гэві-мэтал · блэк-мэтал · дум-мэтал[2]
Працягласьць 01:30:11[1][2]
Колькасьць кампазыцыяў 18
Мова ангельская
Выдавец Loma Vista Recordings[3]
Фармат лічбавая музыка · кампакт-дыскі · вінілавыя плястынкі[4]
Прадусар Джын Ўокер[3]
Храналёгія Ghost
13 Commandments
(2023)
Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack)
(2024)
...
Сынглы да Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack)
  1. «Absolution (Live at the Forum / 2023)»
  2. «The Future Is A Foreign Land»

Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) (з анг. «Тут і цяпер (арыгінальны саўндтрэк да фільма)») — альбом саўндтрэкаў швэдзкага рок-гурта Ghost да іхнага канцэртнага фільма Rite Here Rite Now. Рэліз альбома адбыўся 26 ліпеня 2024 году[1].

Вокладка альбома адсылае да выдуманай гісторыі гурта й адлюстроўвае начныя могілкі. З магілы высоўваюцца дзьве рукі. Чалавек трымае саксафон у левай руцэ, што адсылае да кампазыцыі «Miasma».

Пасьля абвяшчэньня прэм’еры аднайменнага фільма гурта 20 і 22 чэрвеня было абвешчана аб тым, што Original Motion Picture Soundtrack будзе выпушчаны па ўсім сьвеце 26 ліпеня на лэйбле Loma Vista Recordings[5]. Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) — першы ў гісторыі гурта арыгінальны саўндтрэк, які дапаўняе дэбютны поўнамэтражны фільм[6].

9 траўня 2024 былі абвешчаныя даступныя выданьні й была даступнай папярэдняя замова канцэртнай вэрсіі трэку «Absolution»[5][6].

Альбом зьмяшчае 18 кампазыцыяў, 17 зь якіх былі запісаныя на канцэртах, сыграных гуртом на Kia Forum у Інглвудзе 11 і 12 верасьня 2023 году ў рамках іхнаша Imperatuor’а. Гэта былі два апошнія канцэрты тура, на якіх гурт наклаў забарону на выкарыстаньне мабільных тэлефонаў, каб пазьбегнуць уцечак[7]. Падчас двух канцэртаў гурт дадаткова выканаў песьні «He Is», «Ritual», «Con Clavio Con Dio», «Year Zero» і «Mummy Dust›, але яны не былі выкарыстаныя ў альбоме. Песьня «If You Have Ghosts» уяўляе сабой акустычную вэрсію[8]. 21 чэрвеня 2024 году гурт выпусьціў песьню «The Future Is a Foreign Land», якая раней не выдавалася. Песьня зьяўляецца трэцяй песьняй з так званых «Сэсіяў 1969 году», зь якіх былі ўзяты дзьве песьні на альбоме Seven Inches of Satanic Panic[9].

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва
1. «Imperium (Live at the Forum / 2023)» (Імпэрыюм) 01:40
2. «Kaisarion (Live at the Forum / 2023)» (Кайзарыён) 04:58
3. «Rats (Live at the Forum / 2023)» (Пацукі) 04:28
4. «Faith (Live at the Forum / 2023)» (Вера) 05:09
5. «Spillways (Live at the Forum / 2023)» (Вадаскіды) 04:39
6. «Cirice (Live at the Forum / 2023)» (Царква) 05:54
7. «Absolution (Live at the Forum / 2023)» (Адпушчэньне грахоў) 05:08
8. «Call Me Little Sunshine (Live at the Forum / 2023)» (Заві мяне маленькім сонейкам) 04:48
9. «Watcher In The Sky (Live at the Forum / 2023)» (Назіральнік у небе) 06:23
10. «If You Have Ghosts (Chamber Version / Live at the Forum / 2023)» (Калі ў цябе ёсьць прывіды) 05:21
11. «Twenties (Live at the Forum / 2023)» (Дваццатыя) 05:34
12. «Miasma (Live at the Forum / 2023)» (Міязма) 06:18
13. «Mary On A Cross (Live at the Forum / 2023)» (Марыя на крыжы) 04:58
14. «Respite On The Spitalfields (Live at the Forum / 2023)» (Адпачынак у Сьпіталфілдз) 07:11
15. «Kiss The Go-Goat (Live at the Forum / 2023)» (Пацалуй казла[a]) 03:20
16. «Dance Macabre (Live at the Forum / 2023)» (Танец сьмерці) 03:20
17. «Square Hammer (Live at the Forum / 2023)» (Квадратны молат) 05:09
18. «The Future Is A Foreign Land» (Будучыня — гэта чужая зямля) 03:45
01:30:11

Прафэсійныя рэйтынгі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аглядныя балы
Аўтар Рэйтынг Кр.
AllMusic 4 зь 5 зорак [2]
Metal Hammer 4.5 зь 5 зорак [10]
Visions 8 / 12 [11]

AllMusic кажуць аб альбоме:

Фільм і саўндтрэк Rite Here Rite Now — гэта свайго роду каранацыя, калі Тобіяс Фордж і Безназоўныя Ўпіры й Упірыцы праводзяць Рытуал на стагодзьдзі. <…> Rite Here Rite Now адлюстроўвае Ghost на піку сваёй моцы, а іхныя прыхільнікі — у поўным захапленьні.

— AllMusic[2]

Мэт Мілз з Metal Hammer кажа, што «саўндтрэк да нядаўняга поўнамэтражнага фільма гэтых мэлядычных пантыфікаў <…> — гэта найбліжэйшы мэтал да таго, каб перадаць „пачуцьцё пятніцы“: радаснае, энэргічнае, з адчуваньнем таго, што хутка адбудуцца захапляльныя падзеі»[10]. Аляксандар Кордас з анляйн-часопіса laut.de назваў альбом «мяшанінай узрушэньняў з гісторыі Ghost». Аднак ён раскрытыкаваў «яўна вывастранае гучаньне» й «адсутнасьць моцных нумароў», якія былі выкананы, але не ўвайшлі ў альбом[8]. Часопіс Visions напісаў што, заключная песьня «The Future Is a Foreign Land» зьяўляецца «ў лепшым сэнсе старамоднай», а таксама «дзіўна лёгкім дадаткам да шырокафарматнага гучаньня жывых запісаў»[11].

Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах
Сьцяг Аўстраліі АЎС12[12]
Сьцяг Аўстрыі АЎТ28[13]
Сьцяг Бэльгіі БЭЛ17 (Фляндрыя)[14]
13 (Валёнія)[15]
Сьцяг Вугоршчыны ВУГ17[25]
Сьцяг Італіі ІТА10[16]
Сьцяг Канады КАН92[17]
Сьцяг Нідэрляндаў НІД8[18]
Сьцяг Нямеччыны НЯМ6[19]
Сьцяг Польшчы ПОЛ20[20]
Сьцяг Фінляндыі ФІН19[21]
Сьцяг Францыі ФРА18[22]
Сьцяг Швайцарыі ШВА9[23]
Сьцяг Швэцыі ШВЭ1[24]
Сьцяг Вялікабрытаніі ВЯЛ · The Official Charts Company (OCC)
UK Albums (100)10[26]
Compilations1[27]
Rock & Metal1[28]
Сьцяг Шатляндыі ШАТ1[29]
Сьцяг ЗША ЗША · Чарты Billboard
Billboard 20021[30]
Top Rock & Alternative Albums (50)6[31]

Даступныя выданьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбом даступны ў некалькіх выданьнях:

  • лічбавая музыка (RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) DIGITAL ALBUM)[1][32][33];
  • кампакт-дыскі (RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) CD)[34][33]:
    • RITE HERE RITE NOW T-SHIRT + CD.
  • вінілавыя плястынкі[33]:
    • RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) LIMITED EDITION AQUA COLORED VINYL:
      • RITE HERE RITE NOW T-SHIRT + LP.
    • RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) MAGENTA COLORED VINYL;
    • RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) BLACK LP
    • RITE HERE RITE NOW: The Original Motion Picture Soundtrack — Coke Bottle Clear LP[35];
    • RITE HERE RITE NOW ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK 2LP (Limited Edition — Only 1000, Green Vinyl)[36].
  1. ^ Можна таксама перакласьці як «Пацалуй go-казла», «Пацалуй каз-казла».
  1. ^ а б в г music.apple.com. Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) — Album by Ghost (анг.) Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  2. ^ а б в г Rite Here Rite Now [Original Motion Picture Soundtrack] Ghost / Styles P (анг.) Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  3. ^ а б genius.com. Ghost — Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Lyrics and Tracklist | Genius (анг.) Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  4. ^ ghost.bandcamp.com. Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) | Ghost (анг.). BandcampПраверана 29 ліпеня 2024 г.
  5. ^ а б wookubus. (9 траўня 2024) Ghost Unveil Rite Here Rite Now Trailer, Share Live Version Of «Absolution» (анг.). www.theprp.com. Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  6. ^ а б Cait Stoddard (9 траўня 2024) Ghost Announce Rite Here Rite Now Original Motion Picture Soundtrack For July 2024 Release, Share Trailer For Debut Film (анг.) Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  7. ^ Alicia Maselli (9 траўня 2024) Put Me In A Movie (анг.). Visions. Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  8. ^ а б Alexander Cordas (26 ліпеня 2024) Ghost — Rite Here Rite Now (ням.). laut.de. Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  9. ^ Alexandra Michels (21 чэрвеня 2024) GHOST — «The Future Is A Foreign Land»-Single ausgekoppelt (ням.). Rock Hard. Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  10. ^ а б Мэт Мілз (26 ліпеня 2024) «Joyous, energetic, and with the sensation of exciting things to come.? Ghost’s Rite Here Rite Now soundtrack is «that Friday feeling» in musical form (анг.) Louder. Metal HammerПраверана 29 ліпеня 2024 г.
  11. ^ а б Ingo Scheel (26 ліпеня 2024) Ghost — Rite Here Rite Now (ням.). Visions. Erschienen in: VISIONS Nr. 377. Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  12. ^ ARIA Top 50 Albums Chart. Australian Recording Industry Association (August 5, 2024).
  13. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  14. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  15. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  16. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  17. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  18. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  19. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  20. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  21. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  22. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  23. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  24. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  25. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  26. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  27. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  28. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  29. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  30. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  31. ^ Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) Праверана 10 жніўня 2024 г.
  32. ^ spotify.com. Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) — Ghost (анг.) Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  33. ^ а б в lomavistarecordings Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) (анг.) Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  34. ^ lomavistarecordings Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) CD (анг.) Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  35. ^ hmv.com. Ghost — RITE HERE RITE NOW: The Original Motion Picture Soundtrack — Coke Bottle Clear LP (анг.) Праверана 29 ліпеня 2024 г.
  36. ^ Ghost «RITE HERE RITE NOW» Original Motion Picture Soundtrack 2lp (Limited Edition — Only 1000, Green Vinyl) (анг.). Revolver. Праверана 3 жніўня 2024 г.