Mount & Blade
Mount & Blade | |
Дата выпуску | |
---|---|
Вэрсія | 1.011 |
Апошняя вэрсія |
|
Жанры | ролевая гульня ролевы баявік стратэгія |
Сэрыя | Mount & Blade |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | TaleWorlds |
Выдавец | Paradox Interactive |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова[1], нямецкая[1], польская мова[1], спрошчаная кітайская[d][1], традыцыйная кітайская[d][1] і чэская мова[1] |
Дызайнэры | Armagan Yavuz, Steve Negus, Cem Cimenbicer |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | ZenGin |
Плятформа | PC (Windows) |
Рэжым | аднакарыстальніцкі |
Носьбіт | 1 DVD |
Сыстэмныя патрабаваньні | |
Microsoft® Windows® XP SP2 працэсар Pentium® 4 1,5 ГГц, 512 MB RAM, 1 Гб вольнага месца на вінчэстэры відэакарта з памяцьцю 128 Мб, сумяшчальная з DirectX® прывад DVD-ROM | |
Кіраваньне | клявіятура, мыш |
[www.taleworlds.com Афіцыйны сайт] |
Mount & Blade (На кані і зь мячом, Верхам і зь мячом) — кампутарная гульня, распрацаваная турэцкай кампаніяй TaleWorlds. Афіцыйным выдаўцом гульні лічыцца Paradox Interactive.
Гульня вылучаецца баявой сыстэмаю, што дазваляе гульцу скакаць верхам і біцца на кані ў сярэднявеччы.
Разьвітак героя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напачатку гульні трэба надаць імя свайму пэрсанажу, вызначыць пачатковыя характарыстыкі, абраць выгляд пэрсанажа.
Пасьля выбіраецца гісторыя пэрсанажа да таго як ён патрапіў у Кальрадыю. Зроблены выбар вызначыцца на пачатковым стане пэрсанажа, напрыклад, шляхціч атрымлівае сто балаў вядомасьці і пачынае на вегірскіх землях, паляўнічы — невялікі запас меха і зьяўляецца ў Паўночным каралеўстве. Конь на пачатку гульні даецца кожнаму пэрсанажу, але пры пападаньні ў палон ёсьць шанец яго згубіць.
Гульня дае магчымасьці як да мірнага разьвіцьця, так і для крывавых бітваў.
Пад час гульні вы атрымліваеце славу, вядомасьць, грошы.
Празь нейкі час вы можаце пайсьці на службу да аднаго зь пяці валадароў, гэтким чынам станеце наймітам.
Ёсьць магчымасьць стаць васалам аднаго зь пяці каралёў (для гэтага трэба мець 150 адзінак вядомасьці ці на 5 менш за кожны бал адносінаў зь лідэрам фракцыі[2]). Свайму новаму васалу кароль выдае пад кіраўніцтва вёску. Таксама магчыма, што пасьля захопу нейкага замка ці каралеўства, лідэр вашае фракцыі перадасьць замак вам у карыстаньне.
Разьвіцьцё пэрсанажу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Забойства ворагаў дае пэрсанажу досьвед. Пасьля зьбіраньня пэўнай колькасьці балаў досьведу, пэрсанаж атрымлівае новы ўзровень. Кожны ўзровень дае па бале характарыстыкі і ўменьня й 10 балаў валоданьня зброяй. Максымальная колькасьць характарыстыкащ — 630, уменьняў — 10.
Характарыстыкі і навыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сіла
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожны бал сілы дадае адзінку здароўя. Наступныя ўменьні ня могуць быць вышэй за 1/3 ад значэньня сілы:
- Жалезная скура
- Магутны ўдар
- Магутны кідок
- Магутны стрэл
Спрытнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожны бал спрыту павялічвае хуткасьць зброі на 0,5% і дадае 5 балаў валоданьня зброяй. Наступныя навыкі ня могуць быць вышэй за 1/3 ад значэньня спрыту:
- Валоданьня зброяй
- Валоданьне шчытом
- Атлетыка
- Конная язда
- Конная страляньне з луку
- Збор трафэяў
Інтэлект
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожны бал інтэлекту дадае бал навыкаў. Наступныя ўменьні ня могуць быць вышэй за 1/3 а значэньня інтэлекту:
- Навучаньне
- Віжаваньне
- Пошук шляху
- Лячэньне ранаў
- Хірургія
- Першая дапамога
- Інжынэрыя
- Пакаваньне
- Пераконваньне
Харызма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожны бал харызмы павялічвае максымальны памер атраду на аднаго чалавека. Наступныя ўменьні ня могуць быць вышэй за 1/3 ад значэньня харызмы:
- Утрыманьне палонных
- Лідэрства
- Гандаль
Ад абараных пачаткова характарыстык ход гульні не залежыць.
Баёвая сыстэма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блізкі бой
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баявая сыстэма блізкага бою складаецца з чатырох розных атакаў (у асноўным, гэта рубячы ўдар леваруч, праваруч, зьверху, а таксама ўдар, які коле) і чатырох кшталтаў іх адлюстраваньня. Зброя блізкага бою падзяляецца на некалькі тыпаў:
- Аднаручная зброя
- Аберучная зброя
- Дрэўкавая зброя
- Кідальная зброя
Таксама ёсьць спалучэньні: з кідальнай зброяй часта спалучаецца дрэўкавая (дроцікі) і аднаручнае (сякеры). Некалькі абмежаваньняў: клясычныя — двуручнік не спалучаецца ні з чым інакшым, снарады для лука й арбалета павінны быць у зброевых слотах; спэцыфічнае — дзьве аднаручныя зброі выкарыстоўваць нельга з-за сыстэмы кіраваньня блакаваньнем.
Вярховы бой
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вярховы бой значна адрозьніваецца ад звычайнага. Удары робяцца гэтак жа, як і ў пешым баі. Пры атацы праціўніка на вялікай хуткасьці значна павялічваецца ўзровень пашкоджаньняў. Тое ж самае адносіцца да кідальнай зброі. Пашкоджаньні могуць нанесьці як гульцу, гэтак і ягонаму каню, нарэшце гулец можа пазбавіцца каня й працягнуць бой пешым, ці спаймаць новага каня, пакінутага на полі бою.
Калі карыстацца дрэўкавай зброяй, становіцца даступным «рыцарскі ўдар», які наносіць значныя пашкоджаньні. Для ягонага зьдзяйсьненьня трэба разагнацца да акрэсьленае хуткасьці, націснуць x(ч), каб узьвесьці зброю ў баявое палажэньне, і пры ўдачным пападаньні ў ворага аўтаматычна адбываецца «рыцарскі ўдар».
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаныя для Mount & Blade мадыфікацыі даволі разнастайныя: мяняюць выгляд прадметаў у гульні, дамоў, замкаў, замяняюць усе тэкстуры на больш якасныя, дадаюць іншае і(ці) новае гукавое суправаджэньне, зьмяняюць ляндшафт мапы сусьвету. У шмат якіх мадыфікацыях зьмяняецца гуляньне: дадаецца агнястрэльная зброя, мараль войскаў, зьяўляецца магчымасьць стаць лідэрам фракцыі й шмат чаго іншага. Мадыфікацыі, якія адрозьніваюцца ад усталяванай вэрсіі гульні, у тым ліку дадаткаў, не сумяшчальныя з гульнёй, хаця могуць быць абмежавана партаваны.
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Водгукі пра Mount & Blade у асноўным былі станоўчымі: адзнака Metacritic складае 72/100, а GameRankings — 73%. Аглядальнікі прызналі вялікі патэнцыял гульні, але адзначылі пры гэтым агульную нізкую якасьць прадукту. GameSpot заключыў, што «гульня больш недаразьвітая, чым дрэнная». Eurogamer напісаў водгук ў падобным рэчышчы й адзначыў, што Mount & Blade «хоць і мае цікавыя асаблівасьці, але ў цяперашнім стане гульня не наблізілася ад выкананьня сваіх абяцанак».[3] IGN адзначылі гульню станоўча і назвалі яе «лепшай гульнёй пра сярэднявечча», а PC Advisor апісалі як «лепшая сярэднявечная ралявая гульня».[4] Таксама добра была адзначанач сыстэма навыкаў і разьвіцьця героя.[5]
Асабліва высока аглядальнікі адзначылі баі ў гульні. Крытыкі Eurogamer, GameSpot, IGN і PC Advisor назвалі баявы складальнік лепшай рэалізацыяй сярэднявечных бітваў з калі-небудзь створаных.[3][4] Але ня ўсе рэцэнзенты станоўча адгукнуліся пра баявую сыстэму; PC Zone адзначылі ў якасьці недахопу значныя адрозьненьні ў рэалізацыі пешага боя й вярховага.
Mount & Blade пацярпеў крытыку за паўторныя заданьні, гутаркі і мясьціны, а таксама за нізкую якасьць графікі.[3][4] Eurogamer адзначыў, што графічны рухавічок, тым ня менш, «можа і прыцягнуць да сябе гульцоў».[3] GameSpot таксама назваў размовы з NPC больш падобнымі да «кансультацыі па даведніку Кальрадыі, чым да чалавечае гутаркі».
Супольніцтва фанатаў таксама атрымаў станоўчыя водгукі ад распрацоўнікаў і крытыкаў. У сваім інтэрвію TaleWorlds агалосілі, што ганарацца сваім гульнявым супольніцтвам і адзначылі, што «Mount & Blade зьяўляецца адной з самых удачных гульняў для распрацоўкі розных карыстальніцкіх мадыфікацыяў». Аглядальнікі GamePro й Game Industry News таксама былі захопленыя колькасьцю й якасьцю мадыфікацыяў для гульні, створаных яшчэ пад час бэта-тэставаньня.[5]
Агнём і мячом
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дапаўненьне да гульні «Mount & Blade. Гісторыя героя». Распрацоўкай гэтай гульні займаліся студыя «СиЧъ» і прадусарскі фонд Snowberry Connection[6]. Афіцыйным выдаўцом гульні зьяўляюцца Snowball Studios и «1С»[7].
Гульня выйшла 4 сьнежня 2009 году.
Дзеяньні гульні адбываюцца ў 1654—1655 гадох на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы. У гульні прадстаўлены 5 дзяржаваў: Рэч Паспалітая, Маскоўскае княства, Запароская Сеч, Крымскае ханства і Каралеўства Швэцыя.[8]
Існуюць мястэчкі і вёскі зь беларускімі назвамі — Менск, Баранавічы, Слуцак і г. д. Пэрсанажы гульні — Радзівілы, Сапегі, Пацы, кароль Ян Казімер.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Steam — 2003.
- ^ Далучэньне да фракцыі
- ^ а б в г Mount & Blade. Eurogamer. Праверана 2008-10-07 г.
- ^ а б в Mount & Blade Review. IGN. Праверана 2008-12-19 г.
- ^ а б Mount And Blade Puts Knights At The Ready!. Game Industry News. Праверана 2008-10-07 г.
- ^ Афіцыйны сайт фірмы СиЧъ(недаступная спасылка)
- ^ Афіцыйны сайт гульні «Mount & Blade. Вогнем і мечам»
- ^ Апісаньне фракцыяў на афіцыйным сайце гульні «Mount & Blade. Агнём і мячом»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|