Mount & Blade: Warband

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Mount & Blade: Warband
Распрацоўнік Сьцяг Турэччыны TaleWorlds
Выдавец Сьцяг Швэцыі Paradox Interactive
Дызайнэры Armağan Yavuz, Steve Negus, Cem Çimenbiçer
Кампазытар Jesse Hopkins
Плятформы ПК (Windows, macOS, Linux)
PlayStation 4
Xbox One
Дата выпуску ПК (Windows, macOS, Linux):
Сьцяг ЗША 30 сакавіка 2010
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу 2 красавіка 2010
Сьцяг Расеі 2 красавіка 2010
PlayStation 4, Xbox One:
16 верасня 2016
Вэрсія 1.174
Жанры ролевая гульня
ролевы баявік
стратэгія
Рэжымы аднакарыстальніцкі
шматкарыстальніцкі
Носьбіт 1 DVD
Сыстэмныя патрабаваньні
Кіраваньне Клявіятура,мышка
Сэрыя Mount & Blade

Mount & Blade: Warband (літар. па-ангельску: Верхам і з клінком: Дружына[1]) — кампутарная гульня ў жанры ролевай гульні, распрацаваная турэцкай кампаніяй «TaleWorlds». «Mount & Blade: Warband» зьяўляецца дадаткам да гульні Mount & Blade, якая выйшла ўвосені 2008 року.

Асноўным адрозьненьнем «Mount & Blade: Warband» ад арыгіналу зьяўляецца наяўнасьць шматкарыстальніцкай гульні й новая мапа Кальрадыі.

У расейскай лякалізацыі гульня атрымала назву «Mount & Blade: Эпоха Турниров» (па-беларуску: Эпоха Турніраў). Афіцыйным выдаўцом гульні зьяўляецца Paradox Interactive. Лякалізацыяй і выдавецтвам у Расеі займаліся супольна Snowball Studios, і Софт Клаб.

Распрацоўка гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2009 году распрацоўнік «TaleWorlds» агалосілі пра пачатак адкрытага бэта-тэставаньня гульні. У лютым 2010 году тэставаньне стала публічным для ўладальнікаў ліцэнзійнага ключа.[2][3][4]

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Mount & Blade

Гульня ў гэтым пляне не адроьзьніваецца ад папярэднай Mount & Blade.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульня зьяўляецца працягам аднакарыстальніцкай ролевай гульні «Mount & Blade». Як і яе папярэдніца, Mount & Blade: Warband вылучаецца асаблівай баявою сыстэмай, якая дазваляе гульцу езьдзіць і змагацца на кані, у сярэднявечную эпоху. Дзеяньне адбываецца ў псэўдасярэднявеччы, але фэнтэзійных элемэнтаў няма.

Новая ролевая сыстэма дазваляе гульцу стаць кіраўніком уласнага каралеўства, а таксама падараваць землі й прыймаць шляхотных рыцараў у якасьці сваіх васалаў. Цяпер гулец мае магчымасьць ажаніцца з лэдзі ці лордам (у залежнасьці ад полу вашага пэрсанажа).

У гульні была перапрацаваная баёвая сыстэма, у выключнасьці, сыстэма парыраваньня і блакаваньня шчытом стала больш дынамічнай. Кідальную зброю можна выкарыстоўваць у блізкім баі, а таксама падбіраць любыя выкарыстаныя снарады. Некаторыя кшталты ўдараў халоднай зброяй абараняюць ад люстраных удараў праціўніка.

У гульні зьяўвілася новая фракцыя — Саранідзкі Султанат, які стаў зьбіральным вобразам арабскіх краінаў.

Гульнявы штучны інтэлект стаў больш карэктна ўзаемадзейнічаць з навакольным атачэньнем, а таксама весьці сябе больш асэнсавана ў залежнасьці ад сытуацыі на полі бою. У атрадаў зьявілася мараль, з-за нізкіх паказчыкаў якой яны могуць бегчы з поля бою ці дэзэртаваць з войска. Дыплчматыя фракцыяў стала больш разгалінаванай. Таксама кіраўнікі краінаў могуць выганяць няўгодных ім васалаў і адбіраць у іх маёмасьць, але й васалы самі могуць мяняць сюзэрэнаў, калі іх нешта не задавальняе.

Шматкарыстальніцкі рэжым[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Mount & Blade: Warband прысутнічае шматкарыстальніцкі рэжым, які падтрымлівае гульню да 64 гульцоў на адной мапе. Урэшце, практычна адразу пасьля рэлізу зьявіліся мадыфікацыі, якія пашыраюць максымальную колькасьць гульцоў аж да 200.

Сярод рэжымаў гульні:

  • Заваяваньне;
  • Бітва;
  • Захоп сьцяга;
  • Захоп;
  • Камандны бой да сьмерці;
  • Бой да сьмерці;
  • Дуэль;
  • Аблога.

У гэтых сутычках можна зарабіць грошы й купіць новы рыштунак для свайго героя. У шматкарыстальніцкай гульні існуюць кланы, праводзяцца турніры.

Гульнявы рухавічок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па параўнаньні з арыгіналам, у гульні рэалізаваная тэхналёгія HDR і паўнаэкраннае згладжваньне (FSAA), а гэтаксама павысілася дэталізацыя пэрсанажаў, брані ды зброі. Зьявіліся новыя анімацыі бою, зробленыя пры дамапозе мэтаду motion capture.

«Кавалерыйская» RPG Mount & Blade сабрала вакол сябе згуртаваную армію прыхільнікаў. Карыстаючыся незашыфраванымі рэсурсамі, яны стварылі мноства сур’ёзных мадыфікацыяў — ґлябальных надбудоў і асобных сусьветаў са сваімі мапамі ды фракцыямі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ band (банда) - у значэньні атрад, ад слова "band" - павязка прызваная адрозьніваць сваіх ад чужых
  2. ^ Mumby Запіс на бета-тэст Mount & Blade: Warband адкрыты. PlayGround.ruПраверана 4 сакавіка 2010 г. Архіўная копія ад 2012-04-19 г.
  3. ^ Damon Warband для ўсіх (акрамя нас)!. Вершнікі Кальрадыі. Праверана 27 красавіка 2010 года г. Архіўная копія ад 2012-04-19 г.
  4. ^ Damon Warband для ўсіх (акрамя нас)!. Вершнікі Кальрадыі. Праверана 27 красавіка 2010 года г. Архіўная копія ад 2012-04-19 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа па гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]