Кальрадыя
Кальра́дыя (па-ангельску: Calradia) — выдуманая сярэднявечная краіна-паўвостраў, якая ўпершыню зьяўляецца ў гульні «Mount & Blade» і ў далейшым працягу «Mount & Blade: Warband». Дзеяньне ў Кальрадыі разгортваецца ў эпоху глыбокага сярэднявечча, разьдзіраемае вайной між пяці фэадальных панстваў-фракцыяў (шэсьць ў Warband), якія будуць адстойваць свае палітычныя й тэратэрыяльныя цікавасьці на ейныя землі. У «Mount & Blade II: Bannerlord» прадстаўленая старажытная Кальрадыя яшчэ да поўнага краху імпэрыі.
Кальрадыя | |
Палітычная мапа Кальрадыі да заняпаду Імпэрыі | |
«Mount & Blade» «Mount & Blade: Warband» «Mount & Blade II: Bannerlord» | |
---|---|
Стваральнік | TaleWorlds |
Жанр | кампутарная гульня |
Тып | сярэднявечча |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Mount & Blade
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зямля Кальрадыі нагадвае кантынэнтальную мясцовасьць, абмежаваную горным ланцугом на поўдні й сьнежнай аблонай на ўсходзе. На гэтых землях восем рэк, зь якіх дзьве сканчаюцца дэльтамі, тры дзясяткі лясоў розных памераў і адно возера. Зямля пераважна зялёная, за выняткам стэпаў, дзе яна здаецца больш сухой, і ў сьнежным полі, дзе яна пакрытая сьнегам.
Warband
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З-за таго, што была дададзеная новая фракцыя (Саранідзкі султанат), і на землях, якія існавалі, не было месца, дзе можна разьмясьціць, мапа Warband цалкам перарабляе мапу арыгіналу. Найболей вартым ўвагі зьяўляецца дадатак паўднёвае пустэльні, пад час чаго былі захаваныя гэткія ж кліматычныя зоны, як стэпы ды тундра.
Новая мапа ператварае Кальрадыю болей у круглявы паўвостраў, у некаторым кшталце падобны да Міжзем’я ва «Ўладары пярсьцёнкаў». Пераўтварэньне мапы з квадрату ў больш шарападобную сушу дае перавагу, якая заключаецца ў тым, што меншая колькасьць частак мапы ізалюецца й недарэчна аддзяляецца, паколькі гэткія вобласьці, як навокал Альдэлена, Тульбука й Тэбандры, былі на зыходнай мапе.
Bannerlord
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кальрадыя ў Bannerlord чымсьці падобная на тое, што было ў Warband. Яна ахапляе большую плошчу й мае болей гораў. Новая мапа мае значна большую колькасьць азёраў і затокаў, а гэтаксама іншую берагавую стужку адносна Warband.
Грамадзка-палітычны лад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На землях Кальрадыі актыўна адбываюцца ўсялякія падзеі нават без удзелу гульца, якія пачынаюцца й сканчаюцца па-рознаму — ейнае насельніцтва жыве сваім жыцьцём. Кожнае каралеўства вядзе бурную дзейнасьць у вонкавай ды ўнутранай палітыцы — вядзе вайну, якая можа зацягвацца на доўгі час, заключае мірныя ды хаўрусныя дамовы, часам на шкоду ці на карысьць сабе.
Важкія асобы кшталту шляхты ды каралёў робяць ваенныя паходы праз усю Кальрадыю, удзельнічаюць у турнірах і сьвятах і займаюцца зборам накладзеных пабораў са сваіх земляў. У ваенны час варожыя адзін да аднаго бакі ня грэбуюць рабавальнымі налётамі на варожыя вёскі, зацяжнымі аблогамі местаў ды замкаў і крывавых валек войскаў у чыстым полі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сапраўдная гісторыя Кальрадыі досыць расплывістая. Адзіныя пэрсанажы, чые жыцьці апісаныя ў дэталях, гэта манархі, прэтэндэнты на трон ды героі. Тым ня меней, падразумяецца, што гаспадарствы былі ў стане вайны цягам надта доўгага часу й што гулец зьяўляецца адзіным чалавекам, які мае якія-небудзь шансы на дасягненьне міру.
Старажытная Кальрадзкая імпэрыя (або часам Кальрадыйская) часта згадваецца рознымі героямі як папярэднік усіх каралеўстваў. Мэтхельд кажа пра тое, як, напрыклад, першыя норды, прибылыя ў Кальрадыю, былі нанятыя для кіраваньня галерамі Імпэрыі. Лезаліт гаворыць, што Імпэрыя выкарыстоўвала ўсе баявыя стылі, прадстаўленыя ў ейных межах, але ў канчатковым выніку «плямёны» зруйнавалі Імпэрыю.
Bannerlord паказвае Кальрадыйскую імпэрыю нязадаўга да ейнага заняпаду.
Іншыя паплечнікі кажуць пра тое, што Правэн быў найбуйнейшым местам імпэрыі, і пра імпэрскую спадчыну, якая ахапляе рэгіён навокал Суну. У цэлым, надта мала раскрытая гісторыя Кальрадыі, але відавочна, што Кальрадзкая імпэрыя развалілася й была разьдзеленая на некалькі каралеўстваў.
Па-за межамі Кальрадыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Відавочна, што ў сусьвеце Mount & Blade існуюць іншыя нацыі й дзяржавы. У якасьці прыкладу можна прывесьці графства Героя, зь якога паходзіць Лезаліт і сьцьвярджае пра сваё шляхоцкае паходжаньне, маўляў ён другі сын графа, і Марнід таксама ўказвае графства як сваю Радзіму; і Баліён, гаспадарства за заходнім побярэжжам Кальрадыі, далёка над морам, апісаным у профіле Конрада, пэрсанажа з рэжыму «Custom Battle». Існуе гэтаксама зямля, якая называецца Юмнэ (або Нардляндыя), да поўначы ад Кальрадыі, дзе Каралеўства нордаў бярэ свой пачатак. Ёсьць гэтаксама іншае месца пад назовам Локты, якое згадваецца толькі адзін раз, у апісаньні Арга Сэнднара. Пэрсанаж гульца гэтаксама апісваецца як замежнік, і шмат якія героі кажуць пра тое, што пакінулі сваю Радзіму, каб шукаць сваю долю ў Кальрадыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Артыкул пра Кальрадыю па-расейску
Артыкул пра Кальрадыю па-ангельску
|