Перайсьці да зьместу

Morgenshtern

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Morgenshtern
Алішэр Морґенштэрн
Морґенштэрн на «Видфест-2018» у Маскве
Дата нараджэньня 17 лютага 1998 (24 гады)
Месца нараджэньня Уфа, Башкартастан, Расея
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расея
Прафэсія відэаблоґер, рэпэр, музыка, кампазытар, бітмэйкер, артыст
Гады дзейнасьці 2010 — дагэтуль
Псэўданімы Моргенштерн[1]
Жанры рэп, рок-музыка
Інструмэнты голас[d], гітара і клявішны музычны інструмэнт[d]
Псэўданімы DeeneS MC, MamaVirgin, 1st July, Morgenshtern
Гурты "ММД Crew", " Others Crew»
Лэйблы Юла[d], Sony Music Entertainment[d], Atlantic Records Russia[d], Bugatti Music[d] і S&P Digital[d]
Узнагароды
Diamond Play Button

Алішэ́р Мо́рґенштэ́рн (па-расейску: Алишер Тагирович Моргенштерн; па-башкірску: Алишер Таһир улы Моргенштерн; нарадзіўся 17 лютага 1998 року, Уфа, Башкартастан, Расея) — расейскі відэаблоґер, рэп- ды рок-выканаўца. Першую вядомасьць атрымаў дзякуючы свайму аўтарскаму парадыйнаму шоў на YouTube «#ИзиРеп». У рунэце вядомы таксама канфліктам зь Юрыем Хаванскім.

Алішэр Тагірафіч Морґенштэрн нарадзіўся 17 лютага 1998 году ва Ўфе[2]. Зь дзяцінства выяўляў цікавасьць да музыкі[3]. У падлеткавым узросьце катаўся з сваімі сябрамі на скейтбордах, здымаючы гэта на відэа, яны сябе называлі Others Crew. Некаторы час вучыўся ў пэдаґаґічным унівэрсытэце, пасьля быў выключаны праз занадта адкрытую дзейнасьць на YouTube, на думку яго рэктара[4]. Падпрацоўваў кур’ерам, мыйшчыкам аўтамабіляў, а таксама быў вулічным музыкам[5]. Быў лідэрам рок-гурту пад назваю «ММД СREW». Супрацоўнічаў з рэп-выканаўцам Face, робячы постпрадакшн для відэакліпаў «Гоша рубчинский» ды «Megan Fox»[6].

Першую вядомасьць атрымаў дзякуючы парадыйным відэаролікам у рамках уласнага праекту «#ИзиРеп» на YouTube[2][3]. Пазьней выпусьціў відэакліп-дыс на Юрыя Хаванскага, дзе выклікаў яго на рэп-батл у рамках пляцоўкі Versus Battle[7]. Хаванскі спачатку адмовіўся ад паядынку, арґумэнтуючы сваю пазыцыю тым, што Морґенштэрн «не яго ўзроўню гайпу»[8], аднак пазьней зьмяніў сваё рашэньне, папрасіўшы ганарар у выглядзе двух мільёнаў рублёў[3]. Алішэр жа адказаў, што батлы за грошы яму нецікавыя[9].

17 лютага 2018 року выпусьціў дэбютны альбом «Hate Me», а таксама відэакліп на трэкі «Дикий» (па-беларуску: Дзікі) ды «Insomnia». У жніўні 2018 року зьдзейсьціў пэрформанс, выпусьціўшы рэклямны відэаролік[10], атрымаўшы за яго 500 тысяч рублёў (паводле Алішэра), паказальна спаліў 100 тысяч рублёў[11] і 2 верасьня выпусціў відэакліп «Вот так» (па-беларуску: Вось так), які па стане на 4 верасьня ўваходзіў у ТОП-8 найпапулярнейшых музычных кампазыцыяў сацыяльнае сеткі «Ў Кантакце»[12][13].

4 кастрычніка 2018 року схаваў усё відэа на сваім канале, а ўжо 13 кастрычніка выпусьціў альбом «До того как стал известен» (па-беларуску: Да таго як стаў вядомым)[14], які складаўся выключна з трэкаў, выпушчаных яшчэ да папулярнасьці Алішэра. Потым у сацыяльных сетках пачалі хадзіць здагадкі пра тое, што гэта ня той альбом, які меў выйсьці насамрэч, і ўсе чакалі на зусім іншы матэрыял. У першы дзень альбом пабіў рэкорд па рэпостах у сацыяльнай сетцы «Ў Кантакце», сабраўшы 50 000 рэпостаў за суткі, і абагнаўшы папярэдні рэкорд, які належаў Lizer’у[15]. Пазьней на канале быў выпушчаны ролік, у якім Алішэр нібыта прызнаўся ў тым, што ўвесь гэты час ён быў камэрцыйным праектам, мэтаю якога было зарабляньне грошай ды прасоўваньне творчасьці. У доказ Алішэр запрасіў нібыта свайго прадусара, які пацьвердзіў блоґеравы словы[16]. Праз 4 дні выйшаў ролік, у якім Алішэр аспрэчвае ўсе свае словы пра тое, што ён ёсьць праектам, кажа пра тое, што ён канчае з відэаблоґінґам і пачынае сур’ёзна займацца музыкаю, а таксама зразае свае дрэды і набівае новае татуяваньне[17].

16 лістапада быў выпушчаны кліп на кампазыцыю «Уфф... Деньги...» (па-беларуску: Уфф... Грошы...), у якім па словах Морґенштэрна ён канчаткова хавае свой стары вобраз[18][19].

1 студзеня 2019 року выходзіць доўгачаканы альбом пад назваю «Улыбнись, дурак!» (па-беларуску: Пасьмяхніся, дурню)[20], які ў першыя 10 дзён пераадолеў адзнаку ў 10 000 000 праслухваньняў ў сацыяльнай сетцы «Ў Кантакце». У альбоме прынялі ўдзел выканаўцы 4Teen ды ЛСП, а таксама відэаблоґер Дзьмітры Ларын. Пасьля «Зеленоглазые деффки» (па-беларуску: Зялёнавокія дзяўчынкі), запісаная пры ўдзеле ЛСП трапіла ў топ-30 сусьветнага рэйтынґу па вэрсіі сайту «Genius», а таксама ў топ-10 музычнага чарту «Ў Кантакце».

9 жніўня 2020 году пачаліся пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. 14 лістапада 2020 року Алішэр выступіў у Менску. На канцэрце слухач разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг, танцпадлога ў адказ пачала скандаваць «Жыве Беларусь!». У адказ сьпявак перапыніў выступ і папрасіў «ня ўцягваць палітыку ў сваё шоў», што выклікала шмат абурэньня. Пазьней Алішэр заявіў, што чхаў на падзеі ў Беларусі.

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 2018 - MORGENSHTERN TOUR
  • 2019 - R.I.P. MORGENSHTERN TOUR
  1. ^ Mishin K. Признанный иноагентом Моргенштерн анонсировал тур в США (рас.)
  2. ^ а б «Ізі фэйм»: Хто такі Морґенштэрн і чаму ён ужо едзе ў тур па краіне (рас.)  Праверана 2018-11-25 г.
  3. ^ а б в Найсьвяжэйшы на YouTube: жыцьцяпіс Морґенштэрна - VSRAP (рас.). vsrap.ru. Праверана 2018-11-25 г.
  4. ^ MORGENSHTERN КАК МЕНЯ ВЫГНАЛИ ИЗ УНИВЕРА ЗА МОИ ВИДЕО / ЗАПИСАЛ ВСЁ НА ДИКТОФОН Праверана 2018-12-08 г.
  5. ^ MORGENSHTERN КАК Я ПЫТАЛСЯ ЗАРАБОТАТЬ НА ЖИЗНЬ / СКОЛЬКО СЕЙЧАС ПРИНОСИТ КАНАЛ? Праверана 2018-12-08 г.
  6. ^ 12 фактов про Morgenshtern — видеоблогера, пародирующего русский рэп (рас.)  Праверана 2018-11-25 г.
  7. ^ MORGENSHTERN MORGENSHTERN - Дисс на МС ХОВАНСКОГО (го на версус лох) Праверана 2018-12-08 г.
  8. ^ Юрий Хованский VERSUS С МОРГЕНШТЕРН БУДЕТ? Праверана 2018-12-08 г.
  9. ^ MORGENSHTERN Хова ответил... / Читаю под биты (Versus BPM) Праверана 2018-12-08 г.
  10. ^ MORGENSHTERN ВЫГНАЛИ С УНИВЕРА. ПОДНИМАЮ ПОЛ ЛЯМА ЗА МИНУТУ! 😇 Праверана 2018-12-08 г.
  11. ^ а б Уфимец Morgenshtern рассказал, зачем сжёг 100 тысяч рублей  Праверана 2018-11-28 г.
  12. ^ Новый клип Morgenshtern стал хитом  Праверана 2018-11-27 г.
  13. ^ Чарты, рейтинги, хит-парады  Праверана 2018-11-27 г.
  14. ^ Morgenshtern "До того как стал известен"
  15. ^ Уфимский рэпер Morgenshtern побил рекорд «ВКонтакте» по количеству репостов
  16. ^ MORGENSHTERN РАЗОБЛАЧЕНИЕ И ЗАКРЫТИЕ ПРОЕКТА "МОРГЕНШТЕРН"
  17. ^ MORGENSHTERN ПРОЩАЙТЕ... ИЛИ НЕТ?)))
  18. ^ MORGENSHTERN MORGENSHTERN - Уфф... Деньги... [Премьера Клипа, 2018]
  19. ^ MORGENSHTERN Этот день настал... ФИНАЛ!
  20. ^ Morgenshtern "Улыбнись, дурак"
  21. ^ Моргенштерн рассуждает о культуре в новом клипе «Fuck ʼEm All»  Праверана 2018-11-26 г.
  22. ^ Моргенштерн представил новый альбом “До того как стал известен” | Интернет-издание «Сова» (рас.). sova.ponominalu.ru. Праверана 2018-11-25 г.
  23. ^ Рэпер Алишер нацелился на юных панков  Праверана 2018-11-25 г.
  24. ^ Новый альбом уфимского рэпера Моргенштерна побил рекорд «Вконтакте»  Праверана 2018-11-25 г.
  25. ^ ‎Альбом «Копы на хвосте - Single» (MORGENSHTERN & TIMURKA BITS) Праверана 2018-11-30 г.
  26. ^ ‎Альбом «Отпускаю - Single» (MORGENSHTERN) Праверана 2018-11-30 г.
  27. ^ У ЛСП будет совместная песня с Morgenshtern Праверана 2018-12-31 г. Архіўная копія ад 2018-12-31 г.
  28. ^ Новы кліп Morgenshtern’а стаў гітом  Праверана 2018-11-28 г.
  29. ^ Чарты, рэйтынґі, гіт-парады  Праверана 2018-11-28 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]