Вот так

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Вот так» (па-беларуску: «Вось так») — назва песьні й аднайменнага відэакліпу на YouTube, аўтарам якіх ёсьць расейскі відэаблоґер ды рэп-выканаўца Алішэр Морґенштэрн.

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя відэафайлы
 «Выгнали с универа. Поднимаю пол ляма за минуту!»

26 жніўня 2018 року на YouTube-канале Морґенштэрна быў апублікаваны відэаролік, даўжынёю ў 10 хвілінаў 44 сэкунды, у якім ён узгадваў падзеі траўня 2017 року, калі яго адлічылі з унівэрсытэту празь ягоныя відэаролікі. У відэа Алішэр параўноўвае маштабы свайго заробку ды маштабы заробку свайго колішнега рэктара. У відэаролік была ўбудаваная рэкламная інтэґрацыя, якая, паводле Алішэра, каштавала паўмільёны рублёў. Далей, па сюжэце відэароліку, пасьля выкананьня рэклямных абавязкаў, Алішэру далі канвэрт з грашыма, пасьля чаго ён вымавіў фразу «Рабіць грошы — вось так!» і ўпаў сьпіною ў басэйн. Пасьля гэтага йдзе чорная ўстаўка бяз хоць якіх далейшых дзеяў, якая доўжыцца з 2:48 да 10:44.

Вонкавыя відэафайлы
Відэаролік у Instagram

Пазьней Морґенштэрн выклаў відэаролік у свой профіль Instagram, у якім паказальна спаліў сто тысяч рублёў[1].

Гісторыя ды посьпех[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампазыцыя была выпушчаная 2 верасьня 2018 року. У музычным кліпе артыст патлумачыў свае эпатажныя дзеі[1]. Відэакліп на песьню менш чым за суткі быў прагледжаны больш за два мільёны разоў[2]. Па стане на 4 верасьня 2018 року ўвайшоў у ТОП-8 найпапулярнейшых музычных кампазыцыяў У Кантакце[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Уфімец Morgenshtern распавёў, нашто спаліў 100 тысяч рублёў (рас.)  Праверана 2018-11-28 г.
  2. ^ Новы кліп Morgenshtern стаў гітом (рас.)  Праверана 2018-11-27 г.
  3. ^ Чарты, рэйтынґі, гіт-парады  Праверана 2018-11-27 г.