Перайсьці да зьместу

beZ bileta

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
beZ bileta

beZ bileta на фестывалю “Fiesta Borealis” 22 ліпеня 2006 году, злева направа: Сяргей Бакавец, Віталь Артыст, Дзяніс Шураў, Дзяніс Стурчанка
Гады 1999 — 2019
Краіна
Месца ўтварэньня Беларусь
Мова расейская, беларуская
Жанр рок-музыка
Выдавец West Records
Зьвязаныя праекты «Jitters», «КонтраБанда», «Drezden»
Удзельнікі Віталь Артыст
Юры Рубанік
Аляксандар Івашкевіч
Аляксандар Гуляеў
www.bezbileta.by

beZ bileta — беларускі альтэрнатыўны гурт, заснаваны ў 1999 годзе[1][2].

beZ bileta — каманда, створаная Віталем Артыстам у 1999 годзе[3]. Пачынаў гурт зь беларускамоўнага фольку, але з 2004 году перайшоў да інды-року са складанымі электроннымі аранжыроўкамі. У 2005 годзе быў абраны кірунак на некаторае спрашчэньне саўнду, які, разам з тым, стаў больш насычаным. Тры пэрыяды творчай эвалюцыі beZ bileta ілюструюць альбомы «На неба» (2001) і «нарисована» (2004)[4] і самотнік «Поправка 22» (2006)[5]. Самі удзельнікі гурта характарызуюць сваю музыку як smart-pop.

Шматразова былі ўзнагароджаныя прэстыжнай беларускай музычнай прэміяй «Рок-каранацыя» ў намінацыях «Дэбют году» (2000), «Песня году» (2001, «Мая краіна Беларусь»[6][7]), «Выканаўца году» (2008, Віталь Артыст), «Кліп году» (2008, «Мечтатели»), а таксама ў 2009: Рок-Карона (гурт году), «Кліп году» («Африка»), «Альбом году» («Africa»)[8]. Гурт мае каштоўны досьвед выступленьня на фэстывальных пляцоўках Беларусі («Славянскі Базар»), ПольшчыБасовішча», «Fiesta Borealis» (разам з Jitters і Hair Peace Salon[9][10][11]), Італіі («Spirit of Woodstock»), Нямеччыны («Good-By»).

У «відэаскарбонцы» beZ bileta — і анімацыйныя працы («Stop Business», «Шла дальше»), і арт-відэа («нарисована», «Смотреть вверх»), і сюжэтны ролік «Лодочки». Маляваны кліп «Шла дальше» (рэжысэр Таня Кушнер, мастак Дзяніс Волкаў) удзельнічаў у анімацыйных фэстывалях у Нідэрляндах, Чэхіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Кліп «Место для тебя» выйшаў увесну 2006 году, асновай роліка сталі фатаздымкі ўдзельнікаў гурту, яго сяброў і проста людзей, неабыякавых да beZ bileta.

Лідэр beZ bileta Віталь Артыст вядомы як аўтар саўндтрэку да расейскага фільму 2006 году «Охота на пиранью». Віталь таксама піша музыку да сэрыялаў («Мужчины не плачут»), тэатральных пастановак (спэктакль «После» менскага тэатру «ИнЖест»), тэлепраектаў (новы сэзон вядомага цыклю «Саша и Сирожа»), мультфільмаў і рэклямы. Восеньню 2006 году Артыст скончыў працу над саўндтрэкам да расейскага сэрыялу «Супермаркет», які выйшаў напачатку 2007 году[12].

Дзень безьбілетніка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт beZ bileta вядомыя штогадовым сьвяткаваньнем «Дня безьбілетніка» з удзелам саміх музыкаў, іх прыхільнікаў і ўсіх, хто хоча далучыцца да пазытыўнай і крэатыўнай дзеі[13]. Бясплатная раздача дыскаў у абмен на штрафную квітанцыю; міні-канцэрт па тэлефоне для ўсіх, хто патэлефанаваў[14]; конкурс рэміксаў на песьні beZ bileta, у якім удзельнічаюць музыкі з розных краінаў сьвету; конкурс кавэраў — такія акцыі, якія ладзіліся Віталем Артыстам і яго камандай. Так, пераможца акцыі «Дзень безьбілетніка 2006» змог выступіць разам з гуртам на канцэрце beZ bileta, які прайшоў 10 лістапада ў менскім клюбе «Рэактар».

Тацьцяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «БелаПАН» такую ацэнку творчасьці гурта: «У 1999-м сапраўдным шокам было з’яўленьне „beZ bileta“ — я люблю іх да гэтага часу, няхай у іх засталося ня так ужо й шмат таго, што так прыцягвала ў іх у той час»[15].

  • Про самое негрустное на свете (2007)[17]
  • «Поправка 22» (2006)
  • «Мечтатели» (2008)
  • «Good.bye» (2008)
  • Саўндтрэк да кінафільму «Охота на пиранью» (Расея, 2006)
  • Саўндтрэк да спэктаклю «После» тэатру «ИнЖест» (2006)
  1. ^ Леша Горбаш; Антон Кашликов; palasatka. (2019-12-26) Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (рас.). 34magПраверана 2019-12-30 г. Архіўная копія ад 2019-12-30 г.
  2. ^ Татьяна Замировская. Bez Bileta :: без билета домой (рас.) Праверана 2020-04-22 г. Архіўная копія ад 2020-04-22 г.
  3. ^ БЕЗ БИЛЕТА — официальный сайт группы / Биография (рас.)
  4. ^ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
  5. ^ Вера Вагнер. (2007-05-14) Нестареющие «безбилетники» (рас.). БелГазетаПраверана 2020-02-22 г. Архіўная копія ад 2020-02-22 г.
  6. ^ Еврорадио. (2010-02-05) Свое 10-летие супер-хит “Мая краіна — Беларусь” отметит новой версией (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-04-20 г. Архіўная копія ад 2020-04-20 г.
  7. ^ Еўрарадыё. (2010-02-04) Сваё 10-годдзе супер-хіт “Мая краіна — Беларусь” адзначыць новай версіяй (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-04-20 г. Архіўная копія ад 2020-04-20 г.
  8. ^ i_basovka@o2.pl (2010-03-14) Музыка з кайфам „Без білета” ў Афрыку (бел.). НіваПраверана 2020-03-19 г. Архіўная копія ад 2020-03-19 г.
  9. ^ Людмила Погодина. (2007) ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2018-12-03 г. Архіўная копія ад 2020-07-27 г.
  10. ^ “Дзень Безквітоўніка” (бел.). Жывы журналПраверана 2018-10-24 г.
  11. ^ Марыя Грудзько; Пазьнякоў, Віктар (2006-08-02) beZ bileta на польскім фэсьце Przystanek (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-03-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-17 г.
  12. ^ Александр Ружечка; Надежда Декола; Анатолий Незванов. (2010-04-24) Вход свободный (рас.). Советская БелоруссияПраверана 2020-02-05 г. Архіўная копія ад 2020-02-05 г.
  13. ^ с билетом на beZ bileta .... (рас.). Музыкальная газета (2006-11-13). Праверана 2020-02-19 г. Архіўная копія ад 2020-02-19 г.
  14. ^ Міра Шульц; Tarantino (2008-11-09) "Дзень безбілетніка - 2008". Фотарэпартаж (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
  15. ^ Татьяна Замировская. (2008-05-11) ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME (рас.). БелаПАНПраверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2020-03-31 г.
  16. ^ Сяргей Будкін. (2011-10-17) Без билета – Звезда, інтэрнэт-рэліз, 2011 (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-03-04 г. Архіўная копія ад 2020-03-04 г.
  17. ^ СкаZка; Жан Содель. (2007-11-19) Самая негрустная на свете пресс-конференция с группой beZ bileta (рас.). LiveSound.by(be)Праверана 2020-07-15 г. Архіўная копія ад 2007-11-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]