Агародніцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Агаро́дніцкі сельсавет (у 1962—1964 гадах — 2-і Агаро́дніцкі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Агароднікі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Высокаўскага раёну. На момант утварэньня на яго тэрыторыі працавалі 4 пачатковыя школы, вадзяны млын, 4 крамы. 17 красавіка 1962 году, калі да Камянецкага раёну была далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага раёну, перайменаваны ў 2-і Агародніцкі сельсавет у сувязі з тым, што ў Камянецкім раёне ўжо існаваў сельсавет з назвай «Агародніцкі», пры гэтым апошні быў перайменаваны ў 1-ы Агародніцкі сельсавет. 14 красавіка 1964 году 1-ы Агародніцкі сельсавет скасаваны, а 2-і Агародніцкі ізноў перайменаваны ў Агародніцкі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]