Перайсьці да зьместу

Юліян Шыбэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юліян Шыбэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1989(1989-02-13)[1][2] (37 гадоў)
Рост 186 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2009 Штутгарт II 23 (13)
2008—2012 Штутгарт 49 (6)
2010—2011 Нюрнбэрг 29 (7)
2012—2014 Барусія Дортмунд 35 (3)
2014—2018 Гэрта 43 (10)
2018—2021 Аўгсбург 11 (1)
Зборныя
2009—2010 Нямеччына (да 21)[d] 7 (5)

Юліян Шыбэр (па-нямецку: Julian Schieber; нар. 13 лютага 1989, Бакнанг, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст.

Дэбютаваў у Бундэсьлізе матчам супраць «Энэргі» 6 сьнежня 2008 году. 21 студзеня 2009 году Юліян падоўжыў свой кантракт са «Штутгартам» да лета 2011 году[3]. У лютым 2009 году Шыбэр адгуляў свой першы матч у эўракубках у рамках Кубку УЭФА супраць расейскага «Зэніта». 15 жніўня 2009 году забіў свой першы гол у Бундэсьлізе ў дэрбі Бадэн-Вюртэмбэргу супраць клюбу «Фрайбург», матч скончыўся зь лікам 4:2. У ліпені 2010 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Нюрнбэрг» да канца сэзону[4].

У сэзоне 2012—2013 гадоў стаў гульцом клюбу «Барусія» Дортмунд[5][6]. 4 сьнежня 2012 году забіў свой першы гол у эўракубках клюбу «Манчэстэр Сіці», матч скончыўся зь лікам 1:0.

3 ліпеня 2014 году гулец падпісаў 4-гадовы кантракт з клюбам «Гэрта»[7].

«Барусія»:

  1. Julian Schieber // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Julian Schieber // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Three new deals. VfB Stuttgart.
  4. VfB release Julian Schieber on loan. VfB Stuttgart.
  5. BVB agree deal with VfB Stuttgart for Julian Schieber. BVB
  6. Champions bound. VfB Stuttgart.
  7. Hertha BSC: Stürmer Julian Schieber kommt. Der Tagesspiegel

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]