Перайсьці да зьместу

Эрвэ Рэнар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрвэ Рэнар
Эрвэ Рэнар
Hervé Renard
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасьня 1968 (56 гадоў)
Экс-ле-Бэн, Францыя
Рост 180 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Саудаўская Арабія (галоўны трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1983—1990
1991—1997
1997—1998
Кан
Валярыс
Драгіньян
87 (0)
105 (2)
23 (1)
Трэнэрскія клюбы
1999—2001
2004
2005—2007
2008—2010
2010
2011
2011—2013
2013—2014
2014—2015
2015
2016—2019
2019—
Драгіньян
Кембрыдж Юнайтэд
Шэрбур
Замбія
Ангола
УСМ Альжыр
Замбія
Сашо
Кот д’Івуар
Ліль
Марока
Саудаўская Арабія

Эрвэ Рэнар (па-француску: Hervé Renard; нарадзіўся 30 верасьня 1968 году, Экс-ле-Бэн, Францыя) — былы францускі футбаліст, цяпер галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Саудаўскай Арабіі. Самым значным посьпехам у кар’еры зьяўляецца перамога на Кубку афрыканскіх нацыяў са зборнай Замбіі ў 2012 годзе ў якасьці трэнэра.

Эрвэ гуляў на пазыцыі абаронца за клюбы «Кан», «Валярыс», «Драгіньян», якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах Францыі.

Кар’еру трэнэра пачаў у клюбе «Драгіньян», за які гуляў у якасьці футбаліста ў апошнія гады сваёй гульнявой кар’еры. Пасьля чаго працаваў памочнікам трэнэра ў адным з кітайскіх клюбаў. У 2004 годзе быў галоўным трэнэрам ангельскага клюбу «Кембрыдж Юнайтэд»[1], а потым францускага «Шэрбуру». У наступным зьяўляўся памочнікам Клёда Ле Руа ў зборнай Ганы. З траўня 2008 году стаў галоўным трэнэрам зборнай Замбіі[2], якую ачольваў да красавіка 2010 году. Пасьля гэтага быў два дні галоўным трэнэрам Анголы[3]. Са студзеня 2011 году працаваў у альжырскім клюбе «УСМ Альжыр».

Вяртаньне ў Замбію

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 кастрычніка вярнуўся ў якасьці галоўнага трэнэра ў зборную Замбіі, зь якой на пачатку 2012 году перамог у Кубку афрыканскіх нацыяў, забясьпечыўшы такім чынам першую перамогу Замбіі на міжнародных спаборніцтвах.

7 кастрычніка 2013 году стаў налоўным трэнэрам клюбу «Сашо»[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]