Элен дэ Бавуар
Элен дэ Бавуар | |
Імя пры нараджэньні | Анрыет Элен Бэртран дэ Бавуар франц. Henriette Hélène Bertrand de Beauvoir |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 чэрвеня 1910[1][2][3] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 ліпеня 2001[3] (91 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | малярка |
Навуковая сфэра | выяўленчае мастацтва[5] |
Элéн дэ Бавуа́р (па-француску: Hélène de Beauvoir; поўнае імя: Элен Бэртран дэ Бавуар франц. Hélène Bertrand de Beauvoir; 6 чэрвеня 1910, Парыж, Францыя ― 1 ліпеня 2001, Гоксвілер, Эльзас, Францыя) ― француская мастачка. Малодшая сястра Сымоны дэ Бавуар.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Элен дэ Бавуар, якая нарадзілася ў Парыжы ў 1910 годзе, навучалася, як і ейная сястра крыху раней, у каледжы Cours Desir, школу для дзяўчынак з добрых сем’яў. Элен, як і Сымона, была выдатная студэнтка[6].
Усё больш і больш Элен прыцягваў жывапіс, яна праводзіла гадзіны перад карцінамі ў Люўры[7].
Нягледзячы на пабожнае выхаваньне маці, абедзьве сястры хутка страцілі веру: «Дзьве прыстойныя маладыя дзяўчыны адвярнуліся ад дома божага»[8]. Пасьля атрыманьня бакаляўру, нягледзячы на супраціў маці, Элен працягнула навучаньне, яна паступіла ў тэхнічны інстытут, дзе вывучала ў асноўным гравюру. У той жа час яна вучылася жывапісу ў розных акадэміях Манпарнасу, аддаючы перавагу этудам[9].
Часта наведваючы сястру і ейных сяброў, Элен пазнаёмілася зь Ліянэлем дэ Руле. Элен і Ліянэль пабраліся шлюбам у сьнежні 1942 году ў Партугаліі, дзе знаходзіліся па працы мужа[10]. Элен не ведала, што Ліянэль працаваў на галісцкія службы. Празь некалькі гадоў ён раскажа пра гэта Сымоне, якая палітычна і ідэйна не падтрымлівала дэ Голя і нават, наадварот, моцна крытыкавала. Праз гэта паўсталі частыя палітычныя разнагалосьсі як паміж Элен і Ліянэлям, так і паміж Сымонай і Ліянэлям[11].
Па працы мужа шмат год пара жыла ў Партугаліі, Аўстрыі, Югаславіі, Марока[7]. У 1960-я гады Элен з мужам перабраліся ў Францыю ў Эльзас. Пара пастаянна асела ў Гоксвілеры, 26 км ад Страсбургу[7].
Памерла 1 ліпеня 2001 году ў Эльзасе. Пахаваная ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз[12].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1936 годзе ёй было 25 гадоў, і адбылася ейная першая выстава ў Парыжы ў галерэі Банжан (франц. Bonjean). Паблё Пікаса, убачыўшы ейныя палотны, сказаў, што ейныя карціны арыгінальныя[13].
У 1967 годзе абедзьве сястры аб’ядналі свае таленты: Элен праілюстравала кнігу Сымоны дэ Бавуар «Зламаная жанчына» (франц. La Femme rompue, 1968)[14].
Здаецца, менавіта з падзеяў траўня 1968-га Элен сапраўды злучыла сваё мастацтва з штодзённай рэчаіснасьцю. Ейныя карціны, поўныя гневу і надзеі, адлюстроўваюць засмучаную і паўсталую францускую моладзь. За некалькі месяцаў яна намалявала больш за трыццаць карцінаў. Гэтай сэрыі з спрэчнай назвай «Прыгожы месяц травень» (франц. Joli mois de mai) цяжка было знайсьці месца для выставы, нарэшце, яна адбылася ў Мулен Ружы[15].
З 1970-х гадоў кар’ера Элен стала міжнароднай, яна выстаўлялася ва ўсім сьвеце: у Токіё, Брусэлі, Лязане, Рыме, Міляне, Амстэрдаме, Бостане, Мэхіка, Гаазе, Страсбургу, Празе, Парыжы. Галерэя Word Nasse у Нью-Ёрку зладзіла рэтраспэктыву ейных фэмінісцкіх і экалягічных працаў[14].
Напісала кнігу ўспамінаў[16].
Фэмінісцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Элен дэ Бавуар стаяла на фэмінісцкіх пазыцыях. Падтрымлівала сястру. Падпісала разам зь ёю ў 1971 годзе Маніфэст трохсот сарака трох, ліст-заклік вядомых францужанак, які патрабаваў дэкрыміналізацыі абортаў, якія на той момант крымінальна караліся ў Францыі, і прызнаваліся, што самі зрабілі аборт[9]. Супрацоўнічала з эльзаскай асацыяцыяй SOS Femmes Alsace, якая змагалася супраць хатняга гвалту ў дачыненьні да жанчынаў[14].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Claudine Monteil, Les Sœurs Beauvoir, éditions no 1-Calmann-Levy, Paris, 2003.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hélène de Beauvoir (анг.) — 2008.
- ^ Hélène de Beauvoir // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ а б The Fine Art Archive
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119107937 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ «Hélène de Beauvoir, à l’ombre de sa soeur Simone, le pinceau plutôt que la plume, féministe elle aussi». TV5. 18 août 2018.
- ^ а б в Bernard Genies. «Hélène de Beauvoir, cette soeur que Simone jugeait sévèrement». Bibliops. 18 avril 2018.
- ^ Claudine Monteil (2003). «Les Sœurs Beauvoir». Editions no 1. Paris. — С. 30.
- ^ а б Françoise d’Argent. «Hélène, l’autre Beauvoir», Le Figaro, encart «Le Figaro et vous», samedi 3 / dimanche 4 février 2018. — С. 30.
- ^ Claudine Monteil (2003). «Les Sœurs Beauvoir». Editions no 1. Paris. — С. 51.
- ^ Claudine Monteil (2003). «Les Sœurs Beauvoir». Editions no 1. Paris.
- ^ «Claudine Monteil, Il y a vingt ans disparaissait Hélène de Beauvoir, artiste-peintre féministe, écologiste et sœur de Simone». Causette, juillet 2021.
- ^ Gervaise Thirion. «Hélène de Beauvoir, une personnalité occultée par la figure écrasante de Simone». Le Club de Mediapart. 28 février 2018.
- ^ а б в Frédérique Roussel. «Soeur de Hélène de Beauvoir, peinture d’une vie». Libération, le 12 mai 2018.
- ^ Claude Roy à propos de la série «Joli mois de mai». Extrait du livret de l’exposition de 1975 au Palais des Arts et de la Culture de Brest.
- ^ Hélène de Beauvoir, Souvenirs, propos recueillis par Marcelle Routier, Paris, Librairie Seguier, Garamont/Archimbaud, 1987.