Шыя (Беларусь)
Шыя | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Валаўскі |
Насельніцтва: | 0 чал. (2005) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
СААТА: | 3214808041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°39′27″ пн. ш. 28°34′28″ у. д. / 51.6575° пн. ш. 28.57444° у. д.Каардынаты: 51°39′27″ пн. ш. 28°34′28″ у. д. / 51.6575° пн. ш. 28.57444° у. д. |
± Шыя |
Шы́я[1] — былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіла ў склад Валаўскага сельсавету. Насельніцтва 0 чал. (2005). Знаходзілася за 50 км на паўднёвы захад ад места Ельск, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 228 км ад Гомелю.
Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Стадолічы — Скароднае. Драўляныя сялянскія хаты ўздоўж кароткай мэрыдыянальнай вуліцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Шыя згадваецца ў XIX стагодзьдзі як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1908 у Скараднянскай воласьці. У 1917 годзе ў Скараднянскай воласьці. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 нямецкія войскі спалілі вёску. У 1959 у складзе саўгасу «Валаўскі» (цэнтар — вёска Валаўск).
З 29 лістапада 2005 году выключаная зь зьвестак па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 3 двары, 31 жыхар (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 5 двароў, 94 жыхары; 1917 — 67 жыхароў; 1924 — 14 двароў, 79 жыхароў; 1940 — 15 двароў; 1959 — 50 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 14 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2000 — 5 гаспадарак, 7 жыхароў; 2005 — 0 жыхароў[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов» Решение Гомельского областного совета депутатов от 17 ноября 2005 г. № 793 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.