Дубраўка (Ельскі раён)
Выгляд
Дубраўка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Валаўскі |
Насельніцтва: | 23 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°42′ пн. ш. 28°40′ у. д. / 51.7° пн. ш. 28.667° у. д.Каардынаты: 51°42′ пн. ш. 28°40′ у. д. / 51.7° пн. ш. 28.667° у. д. |
Дубраўка на мапе Беларусі Дубраўка |
Дубраўка — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Уваходзіць у склад Валаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 23 чал. (2004). Знаходзіцца за 41 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 218 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Скароднае — Стадолічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Дубраўка згадваецца ў XIX ст. як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 6 двароў, 48 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1917 — 75 жыхароў; 1924 — 16 двароў, 95 жыхароў; 1959 — 203 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 15 гаспадарак, 23 жыхары[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.