Шыракавушка эўрапейская
Шыракавушка эўрапейская | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Рукакрылыя |
Сямейства | Вечарнікавыя |
Род | Шыракавушка (Barbastella) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Barbastella barbastellus (Schreber, 1774) | |
Арэал | |
Шыракавушка эўрапейская (Barbastella barbastellus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (гладканосых[1]).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 40–55 мм, хвост 36–52 мм, размах крылаў 26–29 см, даўжыня перадплечча 35–45 мм, вага 6–13 г. Самка значна буйнейшая за самца. Вушы шырокія, злучаныя праз галаву скурай і пакрытыя рыжа-карычневай поўсьцю на задняй паверхні. Крылы даволі доўгія, вузкія й загостраныя на канцах. Верх і махавыя перапонкі ад цёмна-карычневага да чарнаватага колеру, ніз цёмна-шэры.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропе (Аўстрыя, Андора, Беларусь, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Ватыкан, Вугоршчына, Вялікабрытанія, Нямеччына, Грэцыя, Ірляндыя, Італія (укл. Сардынія, Сыцылія), Латвія, Ліхтэнштайн, Летува, Люксэмбург, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Харватыя, Чэхія, Данія, Францыя, Паўночная Македонія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расея, Сан-Марына, Сэрбія, Славаччына, Славенія, Гішпанія (Канары, Балеары), Швэцыя, Швайцарыя, Украіна), Марока, Азіі (Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Іран), ад узроўню мора да 2260 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здабывае ежу ў адкрытых лясах і на ўзлесках, сілкуючыся ў асноўным буйнымі матылькамі. Улетку месцы для начлегу сустракаюцца ў адкрытых лясах і зрэдку ў старых будынках. Гэты кажан праяўляе высокую вернасьць месцам начлегу і пошуку ежы. Узімку спячка можа пачынацца на дрэвах, але пазьней яны аддаюць перавагу падземным месцам. Падземныя месцы пражываньня могуць быць любога тыпу.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Курскоў А. Эўрапейская шыракавушка Чырвоная кніга Беларусі Праверана 31 жніўня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Piraccini, R. 2016. Barbastella barbastellus. The IUCN (анг.)
- Reavill, C. 2000. Barbastella barbastellus. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |