Вечарнікавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вечарнікавыя
Vespertilio murinus 2.jpg
Вечарнік сьценны Vespertilio murinus — тыповы від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Рукакрылыя (Chiroptera)
Сямейства Вечарнікавыя
Бінамінальная намэнклятура
Vespertilionidae
Gray, 1821

Вечарнікавыя (Vespertilionidae) — сямейства клясы сысуноў, што ўключае понад 460 відаў[1]. Яны распаўсюджаныя па ўсім сьвеце, на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды. Назва Vespertilionidae абавязана роду Vespertilio — «кажан», што паходзіць ад лацінскага тэрміна vesper, што азначае «вечар». Вечарнікавыя насяляюць самыя розныя месца пражываньня; ад трапічных да ўмераных рэгіёнаў; яны аддаюць перавагу лясістым альбо адкрытым ландшафтам, некаторыя могуць быць знойдзеныя ў пустэльнях[2].

Марфалагічныя асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць відаў адносна невялікія, але могуць вар’іравацца ад 30 да 130 мм у даўжыню і вагой ад 40 да 80 г. Большасьць вечарнікавых мае чорны, карычневы або шэры колер цела зьверху, з ніжняй паверхняй больш бледнай. Аднак некалькі відаў, асабліва з роду Kerivoula, вядомыя сваімі яркімі, кантраснымі каляровымі ўзорамі. Плоцевы дымарфізм прысутнічае ў многіх відаў; у гэтых выпадках адрозненьні ў памерах звычайна не рэзкія, але самкі заўсёды большыя, чым самцы[2].

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вечарнікавыя лётаюць і актыўныя ў першую чаргу ноччу, днём размяшчаюцца ў самых розных месцах — пячоры, шахты, тунэлі, памяшканьня чалавека, дрэвы. Сацыяльнасьць вагаецца ад цалкам адзіночных відаў да каланіяльных відаў. Вечарнікавыя сілкуюцца ў першую чаргу вусякамі і іншымі дробнымі суставаногімі. Аднак некаторыя віды, напрыклад, кажаны паўднёвага захаду ЗША, палююць на скарпіёнаў і іншую буйную здабыч. Вядома, што некаторыя віды, якія належаць да роду Myotis, ядуць рыбу з Каліфарнійскага заліва, палююць на крэветак і дробных марскіх рыб. Драпежныя птушкі і сысуны, а таксама змеі могуць паляваць на вечарнікавых. Гэтыя жывёлы звычайна жывуць у дзікай прыродзе каля 4–6 гадоў, але некаторыя жывуць значна даўжэй, напрыклад, некаторыя віды Myotis жывуць значна больш за дваццаць гадоў. Палонныя асобіны часьцей дасягаюць адзнакі ў два дзесяцігоддзі[2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вечарнікавыя (Vespertilionidae)[1]

  • роды: Antrozous, Arielulus, Baeodon, Barbastella, Bauerus, Chalinolobus, Corynorhinus, Eptesicus, Euderma, Eudiscopus, Falsistrellus, Glauconycteris, Glischropus, Harpiocephalus, Harpiola, Hesperoptenus, Histiotus, Hypsugo, Ia, Idionycteris, Kerivoula, Laephotis, Lasionycteris, Lasiurus, Mimetillus, Murina, Myotis, Neoromicia, Nyctalus, Nycticeinops, Nycticeius, Nyctophilus, Otonycteris, Parastrellus, Perimyotis, Pharotis, Philetor, Phoniscus, Pipistrellus, Plecotus, Rhogeessa, Rhyneptesicus, Scoteanax, Scotoecus, Scotomanes, Scotophilus, Scotorepens, Scotozous, Submyotodon, Thainycteris, Tylonycteris, Vespadelus, Vespertilio

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Vespertilionidae family / IUCN Red List of Threatened Species
  2. ^ а б в Birkett, K.; K. Weidman and Y. Woo (2014) Vespertilionidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 04.04.2021 г.