Шаломічы
Выгляд
| Шаломічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Барычавіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°04′43″ пн. ш. 26°25′17″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 28 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Паштовы індэкс | 225726 |
| СААТА | 1254812041 |
| Нумарны знак | 1 |
| Шаломічы на мапе Беларусі ± Шаломічы | |
Шало́мічы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска належала шляхетнаму роду Шаламіцкіх (герб Гіпацэнтарыюс).
У 1572 годзе тут разьмяшчаўся двор Рыгора Шаламіцкі. У 1717 годзе ў Шаломічах і ў суседніх Лозічах жыў воін Самюэль Шаламіцкі. Акрамя Шаламіцкіх тут жылі прадстаўнікі шляхецкіх сем’яў Багатка, Колбаў, Бут-Гусаімаў, Лазіцкіх і іншых.
Да 70-годзьдзя паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў вёсцы быў усталяваны помнік жыхарам, якія ўдзельнічалі ў паўстаньні: Антону Шаламіцкаму, Базылю і Шымону Калавурам. Да нашага часу помнік не захаваўся[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 28 жыхароў
- 1999 год — 59 жыхароў
- 1998 год — 67 жыхароў, 32 двары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 226
- ↑ «Echa Polesia» №1(37). — Brześć, 2013. — S. 24
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Шаломічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў