Біжаравічы
| Біжаравічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Барычавіцкі |
| Першыя згадкі | 1498 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°03′18″ пн. ш. 26°26′39″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 69 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Паштовы індэкс | 225726 |
| СААТА | 1254812006 |
| Нумарны знак | 1 |
| Біжаравічы на мапе Беларусі ± Біжаравічы | |
Бі́жаравічы[1] (таксама — Бі́жыравічы[1], Біжарэ́вічы[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая згадка пра вёску ў 1498 годзе пад назвай Безарэвічы. У 1525 годзе каралева Бона перадала вёску пінскаму харунжаму Сямёну Юхновічу Орду[2], заснавальніку адной з галінаў роду Ордаў, гербу Астоя. Орды валодалі Біжаравічамі на працягу больш чым 400 гадоў да 1939 году. За гэты час яго атрымлівалі ў спадчыну 10 пакаленьняў роду па мужчынскай лініі. Апошнім уладальнікам быў Януш Орда, якому маёнтак належаў з 1924 да 1939 году[3]. Да прыходу савецкай улады ў маёнтку захоўваўся арыгінал дакумэнту, падпісанага Ордам Бонай Сфорцай.
У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў Орды пабудавалі новы будынак маёнтку, які замяніў стары драўляны. Будаўніцтва пачаў Караль Орда, а скончыў у 1904 годзе яго брат Станіслаў[3].
З 1921 годзе ў складзе Польшчы. Зь верасьня 1939 году ў складзе БССР. Падчас вайны будынак маёнтку і гаспадарчыя пабудовы былі цалкам зьнішчаны. Засталіся толькі фрагмэнты алеяў, мэліярацыйных каналаў, фамільныя могілкі[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 69 жыхароў
- 1999 год — 120 жыхароў
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзібна-паркавы ансамбль Ордаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 226
- ↑ Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 22–26. ISBN 83-04-03784-X.
- 1 2 3 Федорук А. Т. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск, издательство «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2004 год. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Біжаравічы radzima.org