Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-05

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Пружанаў
Герб Пружанаў

Пружаныместа ў Беларусі, на сутоцы ракі Мухі і канала Веца — пачатку ракі Мухаўца. Адміністрацыйны цэнтар Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 18 608 чалавек. Знаходзіцца за 70 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія Берасьце — Баранавічы). Вузел аўтамабільных дарог на Берасьце, Высокае, Кобрынь, Ружаны, Слонім, Бярозу, Поразаў.

Пружаны — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Швыкоўскіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл (Прачысьценская царква), помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
(артыкул цалкам…)