Шаблён:Цяперашні добры артыкул
«Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» — дзяржаўнае прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1954 году ў якасьці «Менскага мэханічнага заводу».
На 2025 год было найбольшым прадпрыемствам оптыка-электроннага прыборабудаваньня Беларусі. Холдынг «БелОМА» распрацоўваў і вырабляў аптычныя і лазэрныя прылады, тармазы грузавікоў, лічыльнікі газу, электраабагравальнікі, сокавыціскалкі і электрасушылкі. Прадпрыемства ўлучала выпрабавальную станцыю, навукова-вытворчыя лябараторыі і 6 вытворчасьцяў: ліцейную, аптычную, мэханаапрацоўчую, штамповачна-нарыхтоўчую, гальванічную і зборачную. Вырабы пастаўлялі ў 30 краінаў. У склад холдынгу ўваходзіла 6 заводаў: «Менскі мэханічны завод», Навукова-тэхнічны цэнтар «Лазэры ў экалёгіі, мэдыцыне і тэхналёгіі», «Дыяпраектар», «Зэніт», «Сьвятло» і «Оптык».
(артыкул цалкам…)
