Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-02

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Купала
Янка Купала

Янка Купала (сапраўднае імя — Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 7 ліпеня 1882 — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускае літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік (разам зь Якубам Коласам) новае беларускае літаратуры і беларускае літаратурнае мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі (1928) і АН Украіны (1929). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».

Творчасьць Купалы прызнаецца за летапіс жыцьця беларускага народу, адбітак яго нацыянальнага характару і сьветаразуменьня. У сваіх сатырычных камэдыях «Паўлінка» (1912) і «Тутэйшыя» (1922), драмы «Раскіданае гняздо» (1913) выявіў духоўную прыгажосьць і маральныя заганы розных сацыяльных супольнасьцяў беларускага грамадзтва, складаны гістарычны лёс народу і самабытнасьць беларускае культуры. У раньняй паэзіі, блізкай да фальклёру сваёй вобразнасьцю, адлюстраваў цяжкую долю беларускага народу, адметныя рысы яго гістарычнага шляху і характару, сьветаўспрыманьня (зборнікі вершаў «Гусьляр», 1910; «Шляхам жыцьця», 1913; паэмы «Адвечная песьня», 1908; «Сон на кургане», 1910; «Магіла льва», 1913).

У гонар паэта ў 1957 годзе была заснаваная Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы. У 1996 годзе быў створаны Міжнародны фонд Янкі Купалы. З 1944 дзейнічае Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. З 1995 году сыстэматычна праводзяцца штогадовыя Купалаўскія чытаньні — прафэсійны форум для абмеркаваньня навуковых дасягненьняў і праблемаў купалазнаўства. Імем паэта названы Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы і станцыя менскага мэтрапалітэну «Купалаўская».
(артыкул цалкам…)