Перайсьці да зьместу

Ракіроўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кароткая ракіроўка
Доўгая ракіроўка

Ракіроўка — гэта асаблівы шахматны ход, пры якім рухаюцца адразу дзьве фігуры: кароль і ладзьдзя.

Ракіроўка робіцца наступным чынам: кароль пераходзіць на дзьве клеткі да ладзьдзі (гэта адзіны выпадак, калі ён ходзіць адразу на два палі), а ладзьдзя перамяшчаецца ў суседнюю клетку побач з каралём па іншую клетку ад караля. Калі гулец пачынае ракіроўку з ладзьдзі, гэта парушэньне правілаў, і гулец абавязаны хадзіць толькі ладзьдзёю (кароль ужо ня можа «пераскочыць» цераз ладзьдзю).

Гістарычна ракіроўка нарадзілася як спрашчэньне стратэгічнага манэўру: уводу караля ў крэпасьць і выхаду ладзьдзі ў бой. Паколькі гэта вельмі моцны ход, існуюць абмежаваньні на яго:

  • кароль можа ракіравацца, калі ён яшчэ не хадзіў;
  • ён ракіруецца з ладзьдзёю, якая яшчэ не хадзіла;
  • паміж імі мусіць ня быць іншых фігур;
  • кароль ня можа перахадзіць цераз шах;
  • кароль ня можа ракіравацца, калі ён пад шахам.

Ракіроўка з каралеўскаю ладзьдзёю называецца кароткаю, а зь візыраваю — доўгаю ракіроўкай (у гэтых выпадках ладзьдзя ходзіць на дзьве альбо тры клеткі адпаведна). У міжнароднай альгебраічнай натацыі кароткая ракіроўка пазначаецца «0—0» (два нулі), а доўгая — «0—0—0» (тры нулі).