Вішванатан Ананд
| Краіна | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 11 сьнежня 1969[3][4] (56 гадоў) |
| Званьне | майстар ФІДЭ[d], міжнародны майстар[d][6] і гросмайстар[6] |
| Рэйтынг ФІДЭ | 2754[7] |
Вішванатан Ананд (па-тамільску: விசுவநாதன் ஆனந்த்) — індыйскі шахматыст, гросмайстар, пяціразовы чэмпіён сьвету. Нарадзіўся 11 сьнежня 1969 року ў горадзе Маілдутурай, штат Тамілнад, Індыя.
Шахматная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першай вялікай перамогай Ананда стала перамога на юнацкім чэмпіянаце Азіі з лікам 9/9 балаў ў 1983 годзе ў 14-гадовым веку. У 1984 годзе перамог на Азіяцкім чэмпіянаце сярод юніёраў, выканаўшы норму міжнароднага майстара. Неўзабаве ён дэбютаваў ад нацыянальнай каманды Індыі на шахматнай алімпіядзе 1984 г. у горадзе Тэсалёнікі (Грэцыя). Там Ананд набраў 7½ балаў з 11, выканаўшы другую норму міжнароднага майстра[8]. У 1985 годзе стаў наймаладзейшым індусам, які атрымаў статус міжнароднага майстра ў 15 гадоў, калі другі раз запар перамог на юніёрскім чэмпіянаце[9]. У 16 стаў нацыянальным чэмпіёнам па шахматах; атрымліваў гэты тытул яшчэ двойчы. У 1987 годзе стаў першым індыйскім ґрасмайстарам пасьля перамогі ў міжнародным турніры «Shakti Finance» у Каімбаторы, Індыя. У 18 гадоў быў ўзнагароджаны мэдалём «Падма Шры».
У сусьветным шахматным чэмпіянаце 1993 року ўпершыню кваліфікаваўся на турнір кандыдатаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/world-asia-india-24862900
- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/world-asia-india-24982871
- ↑ Viswanathan Anand // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Viswanathan Anand // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119068524 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- 1 2 FIDE Ratings and Statistics (анг.)
- ↑ ФІДЭ топ-100 гульцоў сусьвету паводле Эла
- ↑ https://en.chessbase.com/post/vishy-anand-a-passionate-portrait-part-three
- ↑ https://en.chessbase.com/post/vishy-anand-a-passionate-portrait-2
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|