Дэбют (шахматы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дэбют (франц. début літаральна — пачатак) — пачатковая стадыя шахматнай партыі (умоўна 10 — 15 хадоў), якая характарызуецца мабілізацыяй сіл старон. У сучасных дэбютах кожны ход — часьціна адзінага пляна, які можа зьмяняцца ў залежнасьці ад дзеяньняў супраціўніка.

Дэбюты падзяляюцца на тры групы: адкрытыя, напалову адкрытыя і закрытыя. Адкрытымі дэбютамі называюць усе дэбюты, якія пачынаюцца з хадоў: 1. e4 e5; напалову адкрытымі называюць усе дэбюты, якія пачынаюцца зь першага хода белых: 1. e4, а наступны ход чорных не 1. … e5.

Закрытымі традыцыйна называліся усе дэбюты, якія пачынаюцца зь любога першага ходу белых, апроч 1. e4. Але сучасная шахматная тэорыя адносіць да закрытых дэбютаў толькі лініі пасля хадоў 1.d4 d5. Калі чорныя пасля 1.d4 гуляюць не 1. ... e5, гэта група напалову закрытых дэбютаў.

Калі белыя пачынаюць гульню не хадамі 1.e4 або 1.d4, гэта у сучаснай шахматнай тэрміналёгіі флянгавыя дэбюты.