Сяргей Каракін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Каракін за гульнёй, жнівень 2010

Сярге́й Алякса́ндравіч Кара́кін (па-ўкраінску: Сергій Олександрович Карякін, па-расейску: Сергей Александрович Карякин; 12 студзеня 1990, Сімфэропаль, Крымская вобласьць, УССР) — расейскі (да 2009 — украінскі) шахматыст. Ва ўзросьце 12 гадоў і 211 дзён стаў самым маладым гросмайстарам у гісторыі[1], унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Заслужаны майстар спорту Ўкраіны (2005)[2]. Чэмпіён сьвету па хуткіх шахматах (2012).

Чэмпіён XXXVI Сусьветнае Шахматнае алімпіяды ў складзе зборнае Ўкраіны (2004). Срэбны прызэр Алімпіяды ў складзе зборнае Расеі (2010). На сваёй дошцы паказаў найлепшы вынік +6=4-0 і атрымаў першы індывідуальны прыз (на 4 дошцы). Чэмпіён Расеі ў складзе клюбнае каманды «Томск-400» (2012) з найлепшым вынікам на першай дошцы.

Паўфіналіст Кубка сьвету 2007 году. Пераможца шэрагу міжнародных турніраў: 2001 — Алушта; 2002 — Алушта; 2005 — Вэйк-ан-Зээ (група В), Кірышы; 2009 — «Корус-турнір» Вэйк-ан-Зээ.

Ягоны рэйтынг Эла — 2776 (ліпень 2013 году). На ліпень 2013 году займаў 6-е месца ў сьпісе найлепшых гульцоў ФІДЭ[3].

Перамогі ў турнірах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 Вэйк-ан-Зээ +5=6-2 8 з 13 I
  • 2010 Чэмпіянат Расеі па шахматах сярод клюбаў у складзе каманды «ШСМ-64» I
  • 2010 Кубак сьвету па быстрых шахматах (Адэса) I
  • 2010 Мэмарыял Таля +2=7-0 5½ з 9 I—III
  • 2010 Супэрфінал ЧР +4=6-1 7 з 11 I—II
  • 2010 Сусьветная шахматная Алімпіяда (Ханты-Мансійск) II
  • 2011 «Каралеўскі» турнір (Румынія, Мэдыяш) +3=7-0 6½ з 10 I—II
  • 2011 Мэмарыял Міхаіла Таля-2011 (Масква) III
  • 2012 Бліц-турнір Аэрафлёт опэн — 2012 (Масква) I
  • 2012 Чэмпіянат Расеі па шахматах сярод клюбаў у складзе каманды «Томск — 400» (Сочы) I
  • 2012 Чэмпіянат сьвету па быстрых шахматах (Казахстан, Астана) +9=3-2 11½ з 15 I
  • 2012 Чэмпіянат сьвету па бліцы (Казахстан, Астана) III
  • 2012 Супэртурнір па шахматах (Дортмунд, Нямеччына) I—II
  • 2012 Чэмпіянат Расеі па шахматах 2012 (Масква, Расея) II
  • 2012 Сусьветная шахматная Алімпіяда (Стамбул, Турэччына) II (III месца на 3-й дошцы)
  • 2013 Міжнародны турнір у Ставангеры (Нарвэгія) I

Спартовыя дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Горад Турнір + = Рэзультат Месца
2010 Масква Мэмарыял Таля 2 0 7 5½ з 9 1-3
2010 Масква Супэрфінал 63-га чэмпіянату Расеі 4 1 9 8½ з 14 2
2011 Мэдыяш 5-ы міжнародны турнір 3 0 7 6½ и 10 1-2
2013 Ставангер Міжнародны турнір 5 2 2 6 з 9 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сяргей Каракінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў