Каралеўскі гамбіт
Каралеўскі гамбіт | |
Файл:Kings gambit.png, King’s Gambit.jpg | |
Пачатковыя хады | 1. e2-e4 e7-e5 2. f2-f4 |
---|---|
ЭШД | C30–C39 |
Катэгорыя | Адкрыты дэбют, гамбіт |
Паходжаньне | |
Зьяўленьне | 1561 |
Названы ў гонар | шахматнага караля |
365chess |
Карале́ўскі гамбі́т — адкрыты шахматны дэбют, які пачынаецца хадамі:
- 1. e4 e5
- 2. f4
Белыя ахвяруюць латнікам дзеля адводу з цэнтру латніка чорных. Чорныя маюць у дэбюце два асноўныя варыянты: прыняць гамбіт ходам 2. e×f4 альбо адмовіцца і згуляць, напрыклад 2. Jc6 альбо 2. d6. Аднак найлепшым варыянтам ёсьць прыняцьце гамбіту. Трэцім, радзейшым, але даволі цікавым варыянтам ёсьць контрагамбіт Фалькбэера, які атрымліваецца пасьля ходу 2. … d5!?.
Калі чорныя прымаюць гамбіт, белыя маюць два асноўныя працягі. У першым гульня працягваецца хадамі d4 і А×f4, вяртаючы ахвяраванага латніка зь перавагай у цэнтры. Альтэрнатыўны плян — згуляць Вкf3 і Аc4, затым 0-0, пасьля чаго адкрытая вэртыкаль f дае магчымасьць нацэліцца на найслабейшы пункт у абароне чорных: латніка f7. Зь іншага боку, у гэтым гамбіце белыя паслабляюць пазыцыю ўласнага караля, якому пагражаюць удары праз …Вh4+ (альбо …Аe7–h4+). З-за чорнага латніка f4 белыя ня могуць зачыніцца ад шаху на g3, а калі кароль будзе вымушаны адысьці, ён страціць магчымасьць ракіравацца.
Гэта адзін з найстарэйшых вядомых дэбютаў, які сустракаецца ў кнізе гішпанскага шахматыста XV стагодзьдзя Люіса Рамірэса дэ Люсэны і ў партыях італьянскага шахматыста XVII стагодзьдзя Джуліё Чэзарэ Палерыё. Асабліва папулярным каралеўскім гамбіт стаў у XIX стагодзьдзі зь ягоным рамантычным стылем гульні, што назіраецца, напрыклад, у гэтак званай «неўміручай партыі». У наш час гэты дэбют рэдка сустракаецца на гросмайстарскім узроўні, паколькі чорныя могуць атрымаць выдатную пазыцыю, аддаўшы выйгранага латніка.
Каралеўскі гамбіт можа ўзьнікнуць таксама і з гамбіта Фрома.
Варыянты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыняты каралеўскі гамбіт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі чорныя прымаюць гамбіт, звычайна партыя разьвіваецца наступным чынам: 2. … e×f4 3. Вкf3 (натуральны працяг) Аb4 4. c3 Аe7 5. d3 (менш востра, чым 5. d4) Аh4+! (пасьля 6. Вк×h4 наступавала б 6. … В×h4+ 7. Кd2 Вf2+ 8. Вe2 Вc5 9. Кd1 Вкe7 10. А×f4 d6, і чорныя пасьля некалькіх пагрозаў маюць актыўна разьвітага візыра) 6. Кd2 d5! (актыўная гульня, чорныя не марнуюць часу) 7. e×d5 Аe7 8. Кc2 Вкf6 9. c4 c6 10. А×f4 c×d5 11. Вкc3 0-0, і пасьля намаганьняў чорных атакаваць караля суперніка сваім чарнапольным афіцэрам гульня выроўніваецца.
Калі на пятым ходзе белыя гуляюць больш востра: 5. d4 Аh4+ 6. Кd2 Аe7 7. Кc2 d5 8. e×d5 В×d5 9. Аd3 Аb6 10. c4 Вc6 11. Вкc3, яны атрымліваюць пазыцыю са значна выгаднейшым разьмяшчэньнем караля.
Працяг пасьля 3. … Аc5
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чорныя пасьля хадоў 1. f4 e5 2. e4 e×f4 3. Вкc3 замест папярэдняга варыянту 3. … Аb4 абраць менш правакацыйны ход 3. … Аc5. Партыя працягваецца хадамі: 4. d4 Аb4+ 5. c3 Аb6 (з намерам справакаваць прасоўваньне латнікаў) 6. Аc4 Вкc6 7. 0-0 a6 8. e5! Аe7 9. А×f4 d5 10. Аb3 у гэтай пазыцыі ўзяцьце белага латніка нявыгаднае, паколькі чорныя разбураць уласную латнікавую структуру. Белыя стаяць крыху лепей за чорных, маючы асабліва моцную латнікавую структуру на палёх b2-c3-d4-e5.
Працяг пасьля 3. … Вкf6
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Магчыма, замест ходу 3. … Аc5, дзе чорныя спрабуюць дасягнуць посьпеху манэўраваньнем афіцэра, аднак у выніку занядбоўваюць разьвіцьцём фігураў, лепшым працягам ёсьць 3. … Вкf6. Белыя адказваюць натуральным ходам: 4. Вкc3 Вкc6 5. d3 Аd6 6. Аe2 0-0 7. 0-0 . У пазыцыі на дыяграме абодва бакі маюць шанцы на перамогу.
Іншы працяг магчымы пасьля таго, як на 4-м ходзе белыя замест спакойнага і натуральнага працягу 4. Вкc3 абяруць актыўны ход 4. e5. Адказ чорных 4. … Вe7 5. d4 d6 6. А×f4 d×e5 7. d×e5 Вкc6 8. Вкc3 Аg4 9. Вe2 Вкh5! (актыўная гульня) 10. Аd2 А×f3 11. В×f3 В×e5+ 12. Аe2 Вкf6, і пазыцыя пасьля актыўнага разьвіцьця стабілізуецца. Тым ня меней, белыя паступяць лепш, калі ня будуць на 5-м ходзе прасоўваць латніка d, а вырашаць разьвіць вершніка ходам 5. Вкc3. Наступае працяг: 5. … Вкc6 6. d4, і вось цяпер надыходзіць чарга латніка d: 6. … d6 7. А×f4 a6 8. Вe2 d×e5 9. d×e5 Вкh5 10. Аg5! Тут становішча белых крыху лепшае, чым у папярэднім варыянце. 10. … Вb4 0-0-0 Вкf4 11. Вc4 і чорным лепей разьмяняць візыраў, каб дабіцца раўнавагі. У атрыманай пазыцыі абодва бакі маюць шанцы на выйгрыш.
Працяг пасьля 3. … d5
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чорныя могуць паспрабаваць адразу згуляць 3. … d5. Найлепшым адказам за белых, пэўна, будзе ўзяцьце латніка з працягам: 4. e×d5 В×d5 5. d4 Аb4+ 6. c3 Аb6 7. Аb3 Вe6+ 8. Вd2 (вартае ўвагі таксама 8. Кf2) В×e2+ 9. А×e2 Вкf6 10. Вкbd2 Вкd5 11. Вкc4 Вкc6 12. Вк×d6+ c×d6 13. Кf2 Аg4 14. c4 Вкb6 15. А×f4. Толькі цяпер адбываецца вяртаньне гамбітавага латніка. Чорныя могуць працягнуць спрашчэньне пазыцыі ўзяцьцем вершніка на полі f3: 15. … А×f3 16. А×f3 Вк×c4 17. b3 з роўнай гульнёй. Паўстае простая пазыцыя, прыкладна збалянсаваная для абодвух бакоў. Чорныя, што праўда, маюць лішняга латніка, аднак застаюцца з двума вершнікамі супраць белых афіцэраў, якія на пустой дошцы будуць актыўнейшыя, таму белыя маюць большыя магчымасьці.
Белыя могуць не забіраць латніка d5 у папярэднім варыянце, а працягнуць 4. e5 з намерам перашкодзіць чорным разьвіць вершніка на поле f6. Наступае працяг: 4. … Аe7 5. Аb5+ c6 6. Аe2 Аh4+ 7. Кf1 d4 8. d3 Аe6 9. А×f4 Вкe7!? (выдатны і цалкам лягічны ход) 10. Вк×h4 Вкd5 11. Вd2 Вк×f4 12. В×f4 g5 13. Вf6 В×f6+ 14. e×f6 g×h4 14. Вкd2 Вкd7 15. Вкe4 з роўнаю гульнёю. Чорныя могуць цяпер зрабіць даўгую ракіроўку. Пазыцыя роўная, нягледзячы на тое, што чорныя маюць здвоеных латнікаў па вэртыкалі h.
Працяг пасьля 3. … b6
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менш вядомы працяг узьнікае, калі чорныя на трэцім ходзе адказваюць нетыповым ходам 3. … b6 з намерам у далейшым фіянкетаваць свайго белапольнага афіцэра. Белыя адказваюць: 4. d3 Вf6 5. Вd2 Аd6 6. e5 Вe6 7. d4 f6 8. В×f4 f×e5 9. d×e5 Вкc6 10. Аc4 А×e5 11. Вк×e5 В×e5 12. Кd1. Белыя могуць на 4-м ходзе адказаць і 4. d4 Вкf6 5. Аc4 Аb7 (тут бачны сэнс гэтай задумы) 6. e5 Вкe4 7. А×f4 d5! 8. Аe2 Аb4+ 9. c3 Аe7.
Працяг пасьля 3. … g5
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомая і даволі частая пазыцыя ўзьнікае, калі чорныя абіраюць варыянт 3. … g5. Белыя працягваюць: 4. h4 g4 5. Вкe5 f5 6. Аc4 Вкh6 7. Вкc3 Аe7 8. d3 А×h4+ 9. Кe2 d6 10. А×f4 d×e5 11. А×h6 Вкc6 зь нявысьветленымі шанцамі.
Іншая сытуацыя атрымліваецца пасьля хадоў: 4. h4 f6?! 5. Вк×g5 f×g5 6. Вh5+ Кe7 7. В×g5+ Вкf6 8. e5 Кf7 9. В×f4 Вкc6 10. Аe2 d6 11. e×f6 В×f6 12. Аh5+ Кe7 13. В×f6+ К×f6 і белыя маюць невялікую перавагу. Чорныя могуць на 4-м ходзе абраць працяг 4. … d5 5. Вк×g5 h6 6. Вкh3 Аe7 7. Вe2 А×h3 8. Л×h3 Вкc6 9. e×d5 В×d5 Спакайнейшая пазыцыя ўтвараецца, калі белыя гуляюць 4. h3 Вкf6 5. Вкc3 Вкh5 6. Вкe2 d5 7. e×d5 В×e5 8. Вкc3 Вd8 9. Вe2+.
Гамбіт Муцыё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гамбіт Муцыё — рызыкоўны працяг прынятага каралеўскага гамбіту, які атрымліваецца пасьля хадоў: 1. e4 e5 2. f4 e×f4 3. Вкf3 g5 4. Аc4 g4 5.0-0 найлепшы варыянт для чорных — прыняць прапанавага ў ахвяру вершніка. Гэткі варыянт нявыгадны для белых, паколькі прапанавая ахвяра даволі вялікая і не апраўдваецца здабытай ініцыятывай. Раней, калі тэорыя не была распрацаваная дастаткова, гэты варыянт выклікаў вялікую цікавасьць, аднак цяпер распрацаваныя абарончыя варыянты, якія мінімізуюць перавагу белых. Чорныя працягваюць: 5. … g×f3 6. В×f3 Вf6 7. d3 Вкc6 8. А×f4 Аc5+ 9. Кh1 Вкd4 10. e5!? Вg6 11. Вf2 Вкe6 12. Аe3 А×e3 13. В×e3 Вкe7 14. Вкc3 Лf8 15. Лf6 Вg7 16. Вкe4 з наступальнымі манэўрамі за белых. Хоць чорныя атрымліваюць невялікую матэрыяльную перавагу, белыя маюць добрую ініцыятыву і добрую атакуючую пазыцыю. Аднак, калі чорныя здолеюць абараніцца, яны змогуць перайсьці ў наступ і здабыць перамогу.
Двайны гамбіт Муцыё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двайны гамбіт Муцыё атрымліваецца пасьля хадоў 1. e4 e5 2. f4 e×f4 3. Вкf3 g5 4. Аc4 g4 5. 0-0 g×f3 6. Вf3 Вf6 7. e5 В×e5 8. А×f7+, што ёсьць вельмі неапраўданай і вострай ахвярай. Хоць у гэтым варыянце белыя ахвяруюць ажно дзьве свае лёгкія фігуры(sk) (адсюль і назоў гамбіту), такі працяг пэўны час гуляўся нават на найвышэйшым узроўні. Белыя ўсё ж маюць некалькі вострых атакуючых працягаў.
Ніжэй пададзены прыклад пераможнай партыі грасмайстра Аляксея Шырава з Лапінскім у 1990 року:
- Шыраў — Лапінскі
- Дзьвінск, 1990
- Двайны гамбіт Муцыё, C37
- 1. e4 e5
- 2. f4 e×f4
- 3. Вкf3 g5
- 4. Аc4 g4
- 5. 0-0 g×f3
- 6. В×f3 Вf6
- 7. e5 В×e5
- 8. А×f7 К×f7
- 9. d4 В×d4
- 10. Аe3 Вf6
- 11. А×f4 Кe8
- 12. Вкc3 Вкc6
- 13. Вкd5 Вg6
- 14. Лae1+ Аe7
- 15. Аd6 Кd8
- 16. Вf8+ А×f8
- 17. А×c7#[1][2]
Чорныя могуць паспрабаваць на восьмым ходзе адрынуць ахвяру белага афіцэра, як згуляў Фрэнк Джэймз Маршал у партыі супраць палкоўніка Маро ў 1903 року:
- Маршал — Маро
- Монтэ-Карлё, 1903
- Двайны гамбіт Муцыё, C37
- 1. e4 e5'
- 2. f4 e×f4
- 3. Вкf3 g5
- 4. Аc4 g4
- 5. 0-0 g×f3
- 6. В×f3 Вf6
- 7. e5 В×e5
- 8. А×f7 Кd8
- 9. d4 В×d4
- 10. Кh1 Аh6
- 11. Аd2 Вg7
- 12. Аb3 Вкc6
- 13. Аc3 Вкe5
- 14. Вd5 d6
- 15. Лd1 Аd7
- 16. Аa4 Аc6
- 17. А×c6 b×c6
- 18. В×e5 Вg4
- 19. Вкa3 Кd7
- 20. Вкc4 f3
- 21. Л×d6 c×d6
- 22. В×d6 Кc8
- 23. В×c6 Кd8
- 24. Лd1+ Кe7
- 25. Вd6+ Кe8
- 26. Лe1+ Кf7
- 27. Вкe5+ Кe8
- 28. Вкg6+ Кf7
- 29. Вк×h8#[3][4]
Гамбіт Стральцова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымліваецца пасьля хадоў 1. e4 e5 2. f4 e×f4 3. Аc4 Вкf6 4. Вкc3 c6 5. Аb3 d5 6. e×d5 c×d5 7. d4 Аb4 8. Вкf3 0–0 9. 0–0 А×c3.
Адкінуты каралеўскі гамбіт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адкінуты каралеўскі гамбіт атрымліваецца, калі чорныя не прымаюць ахвяру белага латніка f. Адным з найлепшых працягаў ёсьць варыянт 2. … Аc5. Белыя адказваюць: 3. Вкf3 d6 4. Вкc3 Аg4 5. h3 А×f3 6. В×f3 e×f4 7. Вg4 Вкc6 8. Вкd5 Вкe5 9. В×f4 з роўнаю гульнёю. Белыя на 3-м ходзе могуць пахадзіць 3. Вкc3 e×f4 4. Вкf3 d6 5. d4 Аb6 6. Аb5+ Вкd7 7. Вd2 g5. Пасьля 3. f×e5? наступуе 3. … Вh4+! 4. g3 В×e4+ 5. Вe2 В×h1, і белыя маюць на ладзьдзю меней у практычна прайгранай пазыцыі.
Варыянт пасьля 2. … Вкc6
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Белыя гуляюць 3. Вкf3 d6 4. Вкc3 Вкd4 5. Аe2 Вк×e2 6. В×e2 e×f4 7. d4 c6 8. А×f4 Вкe7 9. h4 b5 10. 0-0 b4 з актыўнай гульнёю. Цяпер белым лепей вярнуць свайго вершніка на поле b1.
Яшчэ адзін магчымы працяг атрымліваецца пасьля хадоў: 1. e4 e5 2. f4 Вкc6 3. Вкf3 d6 4. c3 e×f4 5. d4 Вf6 6. Аc4 Аg4 7. Вb3 Sd7 8. Аd5 0-0-0 9. А×f7 Вкge7 10. 0-0 з роўнаю гульнёю. Белыя могуць адказаць і ходам 3. Аe2, пасьля чаго: 3. … e×f4 4. d4 Вh4+ 5. Кf1 d6 6. Вкc3 Вкf6 7. Вкf3 Вh6 8. Вкb5 Кd8 9. Вd3 a6 10. Вкc3 Аd7 11. Вd2 g5 12. h4, і чорныя могуць паспрабаваць правесьці латніка g.
Варыянт пасьля 2. … d6
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чорныя могуць выбраць спакойны адказ 2. … d6. Звычайна белыя тут гуляюць 3. d3 c6 4. Вкf3 Вкd7 5. Аe2 e×f4 6. 0-0 Вf6 7. Вкe1 Вd4+ 8. Кh1 Вкe7 9. Л×f4 Вкf6 10. c3 Вe5 11. Лf1 з роўнаю гульнёю. Белыя могуць адказаць і 3. Вкc3 e×f4 4. Вкf3 g5 5. Вкd4 g4 6. Вкd5 f3 7. Кf2 Аg7 8. Вкb3 c6 9. Вкe3 Вh4+ 10. g3 Вe7, і тут чорныя маюць невялікую перавагу.
Варыянт пасьля 2. … Вкf6
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варыянт пасьля 2. … ВКf6 менш часты з-за свайго патрабавальнага характару, чорныя манэўруюць сваім вершнікам, а гульня тым часам ідзе да спрашчэньня пазыцыі. Чорным для розыгрыша гэтага варыянту варта ведаць тэорыю. Звычайна гульня працягваецца наступным чынам: 3. f×e5 Вк×e4 4. Вкf3 Вкg5 5. d4 Вк×f3 6. В×f3 Вh4+ 7. Вf2 В×f2+ 8. К×f2 d6 9. Аf4 Аf5 10. Аc4 Вкc6 з роўнаю гульнёю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Alexey Shirov vs J Lapinski (анг.) chessgames.com Праверана 17 лютага 2017 г.
- ^ Alexei Shirov vs. J Lapinski (анг.) Chess Db Праверана 17 лютага 2017 г.
- ^ Frank James Marshall vs Colonel Moreau (анг.) chessgames.com Праверана 17 лютага 2017 г.
- ^ GM Gserper. (18 сьнежня 2011) Keeping up with Frank Marshall (анг.) Chess.com Праверана 17 лютага 2017 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Simon Williams. King’s Gambit. — Hamburg ChessBase GmbH, 2014. — ISBN 978-3-86681-427-1