Перайсьці да зьместу

Чырвоны Маяк (Улукаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвоны Маяк
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Улукаўскі (да 2010 году)
Насельніцтва: 134 (2004)
Тэлефонны код: +375 23(2)
Паштовы індэкс: 247006
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′30.8″ пн. ш. 31°4′51.1″ у. д. / 52.425222° пн. ш. 31.080861° у. д. / 52.425222; 31.080861Каардынаты: 52°25′30.8″ пн. ш. 31°4′51.1″ у. д. / 52.425222° пн. ш. 31.080861° у. д. / 52.425222; 31.080861
Чырвоны Маяк на мапе Беларусі
Чырвоны Маяк
Чырвоны Маяк
Чырвоны Маяк

Чырво́ны Мая́к[1] — былы пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Іпуць. Чырвоны Маяк уваходзіў у склад Улукаўскага сельсавету. У 2010 годзе пасёлак быў далучаны да складу гораду Гомля. Насельніцтва ў 2004 годзе складала 134 чал.

Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад Гомля.

Заснаваны напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўна забудоўваўся ў 1920-я гады.

У складзе племяннога заводу «Бярозкі» з цэнтрам у вёсцы Бярозкі.

  • 2004 — 53 двары, 134 жыхары.

У пасёлку знаходзяцца фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад.

У пасёлку 53 жылыя хаты (2004). Плянаваньне складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)