Гістарычныя раёны Гомля
Выгляд
Гістарычныя раёны Гомля — раёны гораду, якія гістарычна склаліся, і асобныя мястэчкі, якія зь цягам разрастаньня гораду Гомля былі ўключаны ў гарадзкую рысу.
Канец 19-га — пачатак 20-га стагодзьдзяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэты пэрыяд гісторыкі выдзяляюць некалькі раёнаў і гарадзкіх ўскраін:
- Амэрыка — гарадзкая ўскраіна канца 19 ст., межы раёну: Конная плошча (раён цяперашняга Цэнтральнага рынку), вуліца Кузьнечная (цяперашняя Інтэрнацыянальная), чыгуначная дарога (на захадзе)
- Гарэлае балота
- Кагальны роў
- Каўказ
- Палац
- Спасава Слабада
- Сьвісток
Прычым «Палац» як асобны раён разглядаюць ня ўсе, але ж раён сучаснага Цэнтральнага гомельскага парку заўважна выдзяляўся на фоне астатніх раёнаў.
Прыкладна ў той жа час павятовы гарадок Новая Беліца ўключаецца ў састаў гораду. Таксама пачынаецца інтэнсіўная забудова супрацьлеглага боку Лібава-Роменскай чыгункі, так фармуюцца раёны Залінія і Манастырок (які да гэтага зьяўляўся часткай Спасавай Слабады).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гомель. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.