Ярохава
Выгляд
Ярохава | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Улукаўскі |
Насельніцтва: | 39 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 23(2) |
Паштовы індэкс: | 247007 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′12.2″ пн. ш. 31°10′29.6″ у. д. / 52.403389° пн. ш. 31.174889° у. д.Каардынаты: 52°24′12.2″ пн. ш. 31°10′29.6″ у. д. / 52.403389° пн. ш. 31.174889° у. д. |
Ярохава на мапе Беларусі Ярохава |
Яро́хава[1] — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці на рацэ Іпуць. Ярохава ўваходзіць у склад Улукаўскага сельсавету. Насельніцтва 39 чал. (2004).
Знаходзіцца за 9 км на ўсход ад Гомелю, каля аўтадарогі Добруш — Гомель.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ярохава заснавалі напачатку XX ст. перасяленцы з суседніх вёсак. У 1926 року ў Галавінскім сельсавеце Гомельскага раёну Гомельскай акругі. У 1932 року савецкая ўлада арганізавала калгас.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1943 року акупанты цалкам спалілі пасёлак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1926 — 18 двароў, 97 жыхароў.
- 1940 — 26 двароў, 97 жыхароў.
- 1959 — 134 жыхары (паводле перапісу).
- 2004 — 24 двары, 39 жыхароў.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы 24 хаты (2004). Плянаваньне з кароткай з мэрыдыянальнай скіраванасьцю вуліцы. Забудова двухбаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.