Мішэль Бачэлет
Мішэль Бачэлет | |
![]() | |
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека[1] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
29 верасьня 1951[2][3][4][5][6][7] (69 гадоў) Ля-Сыстэрна, правінцыя Сант'яга, Сант’яга, Чылі |
Партыя: | Сацыялістычная партыя Чылі |
Сужэнец: | Хорхэ Даваляс |
Дзеці: | Сэбастыян Даваляс |
Бацька: | Альбэрта Бачэлет |
Маці: | Анхэля Хэрыя |
Адукацыя: | Чылійскі ўнівэрсытэт, Ўэстлэндзкая сярэдняя школа, Ліцэй Хавіера Карэра, Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта і Ляйпцыскі ўнівэрсытэт |
Вэро́ніка Мішэ́ль Бачэле́т Хэ́рыя (па-гішпанску: Verónica Michelle Bachelet Jeria; [beˈɾonika miˈtʃel batʃeˈlet ˈxeɾja]; нарадзілася 29 верасьня 1951 году, Сант’яга, Чылі) — прэзыдэнт Чылі з 11 сакавіка 2006 году да 11 сакавіка 2010 году ад Сацыялістычнай партыі Чылі. Першая ў гісторыі Чылі жанчына, абраная на пасаду кіраўніка дзяржавы. Дыплямаваны мэдык-хірург і эпідэміёляг, у свой час яна таксама вывучала ваенную стратэгію. У сьнежні 2013 году яна была пераабраная на новы прэзыдэнцкі тэрмін, атрымаўшы 62% галасоў выбаршчыкаў. Такім чынам яна стала першым чылійскім прэзыдэнтам з 1932 году, які абіраўся на другі тэрмін.
На прэзыдэнцкіх выбарах прадстаўляла кіруючую левацэнтрысцкую кааліцыю «Дэмакратычная згода». У першым туры, які прайшоў у сьнежні 2004 году, набрала 45,95% галасоў з патрэбных паводле канстытуцыі 50% плюс адзін голас. У другім туры, які адбыўся 15 студзеня 2006 году, дзе ёй супрацьстаяў кандыдат ад апазыцыйнага кансэрватыўнага блёку «Нацыянальнае абнаўленьне», мільярдэр Сабастыян Піньера, атрымала 53,5% галасоў выбаршчыкаў. Інаўгурацыя Мішэль Бачэлет адбылася 11 сакавіка 2006 году.
Знаходзіцца ў разводзе, выхоўвае траіх дзяцей. Апроч роднай гішпанскай мовы, з рознай ступеньню бегласьці валодае ангельскай, нямецкай, партугальскай і францускай мовамі[8].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.ohchr.org/EN/AboutUs/Pages/HighCommissioner.aspx
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130818313 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Store norske leksikon — 1978.
- ^ а б GeneaStar
- ^ Biografía Michelle Bachelet. Gobierno de Chile
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мішэль Бачэлет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт прэзыдэнцкай кампаніі(гішп.)
- Біяграфія(гішп.)