Горн (мыс)
Каардынаты: 55°59′48″ пд. ш. 67°16′18″ з. д. / 55.99667° пд. ш. 67.27167° з. д.
Мыс Горн (нід. Kaap Hoorn, гішп. Cabo de Hornos) — крайні паўднёвы пункт архіпэлягу Вогненая Зямля, разьмешчаны на высьпе Горн, якая амываецца водамі праліва Дрэйка. На поўнач разьмешчаная астраўная тэрыторыя — самая «дальняя» суша, дасягнутая і заселеная першабытным чалавекам як біялягічным відам у яго расьсяленьні па Зямлі. Мыс адкрыты ў 1616 годзе галяндзкімі мараплаўцамі Якабам Лемерам і В. Схаўтэнам. Названы па імені роднага гораду Схаўтэна — Горна.
Клімат на мысе роўны — тэмпэратура на працягу году вагаецца ад −2 °C да +14 °C. Надвор’е пераважна ветранае і пахмурнае. Ападкі выпадаюць у вялікім аб’ёме ўвесь год.
На мысе разьмешчаны вядомы маяк. Каманда маяка складаецца ўсяго зь некалькіх чалавек.
Мысу прысьвечанае мноства твораў літаратуры. Адзін з найбольш вядомых — «Караблекрушэньне „Джонатана“» Жуля Вэрна.