Царква Сьвятой Тройцы (Лебедзева)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лебедзева |
Каардынаты | 54°18′45.65″ пн. ш. 26°42′26.99″ у. д. / 54.3126806° пн. ш. 26.7074972° у. д.Каардынаты: 54°18′45.65″ пн. ш. 26°42′26.99″ у. д. / 54.3126806° пн. ш. 26.7074972° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лебедзеве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Крынічная, 2А. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лебедзеве збудавалі ў 1869 годзе.
За савецкім часам царква не зачынялася.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжовы ў пляне будынак з паўкруглай апсыдай і бакавымі прытворамі. У аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі дамінуюць 2-ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацьверыку) і 8-гранны сьветлавы барабан з купалам над сяродкрыжжам. Фасады падзяляюцца высокімі адзінарнымі і здвоенымі аркавымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі, рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходныя парталы вылучаюцца слупавымі ганкамі. У архітэктурным аздабленьні выкарыстоўваюцца элемэнты архітэктуры Маскоўскай дзяржавы (кілепадобныя і аркавыя броўкі, купалы-цыбуліны, зубчастыя фрызы і пасы).
У інтэр’еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, апсыда і бакавыя прыдзелы адкрываюцца ў малітоўную залю шырокімі аркавымі прасьветамі. Падкупальны барабан абапіраецца на сьцены пры дапамозе магутных (ад столі і амаль да падлогі) ветразяў з выявамі эвангелістаў. Апсыда перакрываецца конхай, размаляванай небасхілам з анёламі. Конхавае перакрыцьцё таксама выкарыстоўваецца ў бакавых прыдзелах. Фрэскавая размалёўка пакрывае цыліндрычнае скляпеньне прытвора[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Фрагмэнт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.