Царква Сьвятой Тройцы (Безьдзеж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква і званіца, аўтэнтычны выгляд
Траецкая царква і званіца, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Безьдзеж
Каардынаты 52°18′59.95″ пн. ш. 25°18′24.99″ у. д. / 52.3166528° пн. ш. 25.3069417° у. д. / 52.3166528; 25.3069417Каардынаты: 52°18′59.95″ пн. ш. 25°18′24.99″ у. д. / 52.3166528° пн. ш. 25.3069417° у. д. / 52.3166528; 25.3069417
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Безьдзежы. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Хомскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры драўлянага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званіца па замене сонцакрыжоў на маскоўскія

Першую драўляную царкву ў Безьдзежы збудавалі ў 1-й палове XVII ст. У 1776 годзе для яе адлілі звон, які цяпер захоўваецца ў браме-званіцы. У 1784 на падмурку папярэдняй збудавалі новую драўляную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква і званіца па надбудове купалоў-цыбулінаў

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) царква працягвала дзейнічаць. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі адабралі сьвятыню ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне «Найсьвяцейшаму ўрадаваму сыноду» (Маскоўскага патрыярхату). На загад гарадзенскага генэрал-губэрнатара, у 1865 годзе на вылучаную расейскімі ўладамі суму ў 1000 рублёў царкву рэканструявалі згодна з канонамі Маскоўскага патрыярхату паводле праекту архітэктара М. Барташэўскага. У 1872 годзе для царквы выканалі іканастас з разнымі царскімі варотамі[1].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000-я гады званіцу перад царквой перабудавалі ў стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, купалы-бані над царквой замянілі на маскоўскія купалы-цыбуліны.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры драўлянага барока. Кампазыцыя будынка складаецца з двух прастакутных у пляне зрубаў рознай шырыні. Асноўны зруб і апсыдны прыруб маюць аднолькавую вышыню і агульны дах, апярэзаны карнізам зь вялікім вынасам, які над апсыдай пераходзіць у трыкутныя застрэшкі. 2-схільны кроквенны дах завяршаецца трыма вальмамі над апсыдай і паўвальмай на галоўным фасадзе. Над фасадам узвышаюцца дзьве чацьверыковыя вежы, завершаныя купаламі-банямі. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку, шчыты франтонаў запаўняе дэкаратыўная шалёўка з нашчыльнікамі. Прастакутныя аконныя праёмы аздабляюцца разнымі ліштвамі. Уваход вылучаецца вялікім ганкам з разнымі калёнамі і балясінамі.

Інтэр’ер зальны, з чатырма слупамі ў сярэдзіне, над уваходам хоры. Захаваліся абразы XVII—XVIII стагодзьдзяў[2], а таксама іканастас з разнымі царскімі варотамі.

Перад царквой месьціцца брама-званіца: два ярусы-чацьверыкі пад 2-схільным дахам (да перабудовы). Яны мацуюць «забраную ў слупы» канструкцыю, гарызантальна ашаляваныя. Брама мае выгляд аркавага праёму. Верхні чацьвярык званіцы мае невялікія здвоеныя праёмы на тарцах. Мастацкім рарытэтам зьяўляецца падпісны звон 1776 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  2. ^ Габрусь Т. Бездзежская Троіцкая царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 72.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000186

Commons-logo.svg Царква Сьвятой Тройцы (Безьдзеж)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў