Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Малеч)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
| |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Малеч |
Каардынаты | 52°29′03.56″ пн. ш. 24°42′22.92″ у. д. / 52.4843222° пн. ш. 24.7063667° у. д.Каардынаты: 52°29′03.56″ пн. ш. 24°42′22.92″ у. д. / 52.4843222° пн. ш. 24.7063667° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Пётар Залатароў[d] |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка | |
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвято́га Сімяо́на Сто́ўпніка — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Малечы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Малечы збудавалі ў 1887 годзе паводле праекту 1880 году расейскага архітэктара Пятра Залатарова.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае падоўжна-восевую сымэтрычную 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) званіца, прастакутныя ў пляне рознавялікія аб’ёмы трапезнай, малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі, апсыды. 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму і плястычны купал званіцы завяршаюцца купаламі-цыбулінамі на 8-гранных барабанах, фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкаруюцца кутнім рустам, апярэзваюцца карнізам простага профілю і шырынкавым фрызам.
У інтэр’еры апсыда вылучаецца драўляным іканастасам. Захоўваюцца абразы: XVII ст. — «Сімяон Стоўпнік», разьмешчаны ў мясцовым радзе іканастаса; XVIII — XIX ст. — «Пячэрская Маці Божая Знаменьне з прадстаячымі», «Пакроў», «Натальля і Аляксей — людзі Божыя», «Мікалай Цудатворца», «Сьвятыя Пётар і Павал», «Першасьвятар Аарон», «Тры сьвяціцелі» (1801), «Архідыякан Стэфан», «Таемная вячэра», скульптура «Укрыжаваньне» (1859). У 1895 годзе прыхаджане ахвяравалі царкве 2 абразы сьвятых Юрыя Пераможцы і Ганны, маці Найсьвяцейшай Багародзіцы.
Перад царквой месьціцца 3-пралётная аркавая брама, завершаная кілепадобным шчыпцом з купалам-цыбулінай. З паўночнага боку ад апсыды асобна стаіць цагляная цэнтрычная, квадратная ў пляне шатровая капліца, таксама завершаная купалам-цыбулінай[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 10.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.