Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Зэмбін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Міхайлаўская царква
Міхайлаўская царква
Краіна Беларусь
Вёска Зэмбін
Каардынаты 54°21′27.2″ пн. ш. 28°13′13.12″ у. д. / 54.357556° пн. ш. 28.2203111° у. д. / 54.357556; 28.2203111Каардынаты: 54°21′27.2″ пн. ш. 28°13′13.12″ у. д. / 54.357556° пн. ш. 28.2203111° у. д. / 54.357556; 28.2203111
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Барысаўская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Віктар Іванавіч Струеў[d]
Сайт zembin.by
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Зэмбіне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Барысаўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Праект, 1904 г.
Царква, 1943 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Зэмбіне збудавалі ў 1903—1904 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду. 19 кастрычніка 1908 году настаяцель Васкрасенскага сабора Барысава протаярэй Мікалай Фалевіч зьдзейсьціў чын асьвячэньня царквы.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. За часамі Другой сусьветнай вайны будынак царквы атрымаў нязначныя пашкоджаньні. Па вайне савецкія ўлады перарабілі яго пад склад сельскагаспадарчай прадукцыі і малатарню. У 1965 годзе, каб зьняць адзін з ваенных эпізодаў фільму «Пераклічка», алтарную сьцяну царквы падарвалі дынамітам.

У 2010—2014 гадох царкву адбудавалі. Пры аднаўленчых працах у 2014 годзе настаяцель ярэй Андрэй Капульцэвіч выявіў падмуркавы камень з надпісам: «Сьвяты храм збудаваны за сьвятаром Канстантынам Шафаловічам 1904 год».

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з васьмерыковай званіцы, падоўжнай прастакутнай у пляне трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі і гранёнай апсыдай. Вышыннымі дамінантамі выступаюць шатры званіцы і асноўнага аб’ёму, завершаныя купаламі-цыбулінамі. Галоўны фасад мае сымэтрычную камазыцыю, цэнтар вылучаецца ўваходным парталам і люкарнай над ім. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах, апрацоўваюцца руставанымі лапаткамі, завяршаюцца аркатурным фрызам і прафіляваным карнізам. Бавыя фасады з разарванымі кілепадобнымі франтонамі ў цэнтры.

Ва ўнутранай прасторы скляпеністыя перакрыцьці не захаваліся[1]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 11А
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]