Царква Сьвятога Мікалая (Шарашоў)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Шарашоў |
| Каардынаты | 52°33′42,88″ пн. ш. 24°12′56,81″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Аўтар праекту | Якуб Фардон[d] |
| Дата заснаваньня | 1872 |
| Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква́ Сьвято́га Мікала́я — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шарашове. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Маставой вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шарашове збудавалі ў 1872 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае падоўжна-восевую сымэтрычную 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, створаную званіцай, трапезнай, малітоўнай заляй і апсыдай. Элемэнт асымэтрыі ў кампазыцыю дадае рызьніца, далучаная да 5-граннай апсыды з паўднёвага боку. У сылюэце будынка дамінуюць 2 гранёныя купалы-цыбуліны на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацьверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздабленьні выкарыстоўваюцца элемэнты маскоўскага дойлідзтва: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленьні аркавых аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-нішаў, нішы-філёнгі. Насычаны дэкор маюць фасады асноўнага аб’ёму: выкарыстоўваюцца магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.
У малітоўную залю шырокім аркавым прасьветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калёнах. Апсыда вылучаецца высокім ярусным драўляным іканастасам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII — XIX ст.: «Сьвятыя Пётар і Павал», «Зьвеставаньне», «Бічаваньне Хрыста», «Тры сьвяціцелі», царскія вароты 1820 году[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 71.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||