Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу
| Царква | |
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу Church of St Cyril of Turau and All the Patron Saints of the Belarusian People | |
Царква пасьля заканчэньня будаўнічых працаў, 24 лістапада 2016 г. | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Графства | Вялікі Лёндан |
| Адрас | Holden Ave, London N12 8HY |
| Каардынаты | 51°36′59″ пн. ш. 0°11′04″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Грэка-каталіцкая царква |
| Эпархія | Лёнданская япархія Сьвятой Сям’і[d] |
| Аўтар праекту | Цзыўай Со |
| Дата заснаваньня | 2016 |
| Апошні плябан | Сяргей Стасевіч |
| Стан | дзейны |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу на мапе Вялікабрытаніі Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу | |
Царква́ Сьвято́га Кіры́лы Ту́раўскага і ўсіх сьвяты́х засту́пнікаў белару́скага наро́да — беларускі грэка-каталіцкі храм, што знаходзіцца ў раёне Паўночны Фінчлі ў Лёндане.
Царква была пабудаваная пры беларускім рэлігійным і культурным цэнтры ў паўночным Лёндане, які таксама ўключае Бібліятэку й музэй імя Ф. Скарыны і грамадзкі цэнтар Marian House. Царква стала першым драўляным царкоўным будынкам у Лёндане пасьля Вялікага пажару 1666 г., а таксама першым у Лёндане каталіцкім храмам бізантыйскага абраду, першым у Заходняй Эўропе мэмарыялам ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і першай беларускаю грэка-каталіцкай царквой, пабудаванай па-за межамі краіны[1].

Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 2015 г., закладка фундамэнта была завершаная ў студзені 2016 г. Кутні камень для царквы з рэліквіямі сьвятога апостала Барталамея быў прывезены з Друі, з касьцёла Сьвятой Тройцы былога кляштара айцоў Марыянаў,[2] і быў закладзены 7 лютага 2016 г. Царква была ўрачыста асьвячаная 17 сьнежня 2016 г. з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Вялікай Брытаніі арцыбіскупа Антоніё Мэніні, біскупа украінскай каталіцкай эпархіі Сьвятой Сям’і ў Лёндане Глеба Ланчыны, дапаможнага біскупа Рыма-Каталіцкай дыяцэзіі Ўэстмінстара Джона Шэрынгтана, а таксама Апостальскага візытатара для грэка-каталікоў у Беларусі Сяргея Гаека.[3]

Ініцыятар пабудовы — айцец Сяргей Стасевіч, сьвятар Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане. Аўтар праекту царквы — брытанскі архітэктар і вернік Беларускай місіі Цзыўай Со. Праект царквы грунтуецца на традыцыі драўляных цэркваў Беларусі і беларускага барока.[4]
Праект царквы атрымаў шэраг архітэктурных прэмій і адзначаны станоўчымі водгукамі аўтарытэтных брытанскіх архітэктурных крытыкаў і журналістаў[5][6].
Падчас будаўніцтва ў царкве быў пахаваны прах, а 13 траўня 2017 над месцам пахаваньня асьвячаная мэмарыяльная бажніца сьвятога Юрыя Пераможцы ў гонар паэткі і перакладчыцы Веры Рыч[7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ www.architecture.com > RIBA London Award winners > Belarusian Memorial Chapel
- ↑ «Камень з Друі стаўся краевугольным для беларускай царквы ў Лондане». Krynica.info, 8 лютага 2016.
- ↑ У Лондане асвяцілі беларускую царкву — Belarusian Church in London, 16/01/2017
- ↑ So, Tzswai. «Remembering Chernobyl: A New Chapel for London’s Belarusian Catholics». Oremus: Westminster Cathedral Magazine (196): 20.
- ↑ Беларускую царкву ўключылі ў лік самых энэргаэфэктыўных будынкаў Лёндана — Антон Трафімовіч, Радыё Свабода, 9 чэрвеня 2017 г.
- ↑ Беларуская царква прызнаная найлепшым новым будынкам Лёндану (ФОТА) — Польскае радыё, 06.07.2017
- ↑ Blessing of the shrine of St. George and Divine Liturgy in memory of Vera Rich