Цзыўай Со
Выгляд
Цзыўай Рафаэль Со | |
| Tszwai So | |
| Род дзейнасьці | брытанскі архітэктар |
|---|---|
| Дата нараджэньня | кастрычнік 1981[1] (44 гады) |
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | архітэктар, артыст |
| Навуковая сфэра | архітэктура[2], архітэктурны дызайн[d][2] і art of drawing[d][2] |
| Узнагароды | Розныя брытанскія архітэктурныя прэміі: AIA UK Young Architect of the Year, New London Award, RIBA Journal Rising Star Award, RIBA Award |
Цзыўай Рафаэль Со (па-ангельску: Tszwai So) — брытанскі архітэктар, аўтар праекту беларускай царквы ў Лёндане, пабудаванай і асьвечанай у 2016 г.

Нарадзіўся ў Кітаі, у дзяцінстве разам зь сям’ёй пераехаў у Ганконг. Скончыў Унівэрсытэт Ганконга і навучаўся ў Кембрыдзкім унівэрсытэце. У 2011 годзе заснаваў у Лёндане архітэктурнае бюро Spheron Architects.[3]
Цзыўай Со і ягоныя працы атрымалі шэраг узнагародаў. У 2017 годзе America Institute of Architects назваў Цзыўая Со найлепшым брытанскім архітэктарам, малодшым за 40. Праект Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народа атрымаў узнагароду Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў.[4]
Прыхаджанін Беларускай грэка-каталіцкай царквы.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://find-and-update.company-information.service.gov.uk/officers/Rx_T-b7wBpS9ge7yL6SxEdjeNTQ/appointments
- 1 2 3 4 So, Tszwai // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- 1 2 Як кітайскі архітэктар у Лёндане пазнаёміўся зь беларусамі, стаў уніятам і спраектаваў беларускую царкву — Антон Трафімовіч, Радыё Свабода, 10 чэрвеня 2016
- ↑ «Вашыя драўляныя цэрквы мусяць быць у сьпісе UNESCO», — архітэктар беларускай царквы ў Лёндане — Ганна Любакова, Радыё Свабода, 18 сьнежня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Яраслаў Лыскавец. Чаму беларуская царква стала ўлюбёным будынкам лонданцаў // Звязда, 29.07.2017
- London’s first wooden church since the Great Fire
- Re-embodying memories: The architectural joys of Belarusian churches and how to conserve with limited resources raised questions of our fundamental relationships with objects — артыкул Цзыўая Со пра беларускую архітэктуру ў часопісе RIBA Journal