Царква Сьвятога Духа (Казяны)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Духа | |
Царква Сьвятога Духа | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Казяны |
| Каардынаты | 55°17′55,83″ пн. ш. 26°51′12,51″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Полацкая япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Заснавальнік | Фэлікс Ян Пац |
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі Царква Сьвятога Духа | |
Царква Сьвятога Духа — помнік гісторыі канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Казянах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Казянах збудавалі да 1903 году на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца, прастакутная трапезная, кубападобная малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты насычанага архітэктурнага дэкору: ліштвы аркавых аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, кутнія лапаткі. У сылюэце пануюць купалы-цыбуліны над асноўным аб’ёмам і над званіцай[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000196 |