Царква Покрыва Багародзіцы (Турэц)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Турэц |
Каардынаты | 53°31′33.71″ пн. ш. 26°18′47.82″ у. д. / 53.5260306° пн. ш. 26.3132833° у. д.Каардынаты: 53°31′33.71″ пн. ш. 26°18′47.82″ у. д. / 53.5260306° пн. ш. 26.3132833° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Турцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Турцы збудавалі ў 1888 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з папярочнага прытвора-званіцы, прастакутнай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі і прастакутнай апсыды. Сылюэт будынка фармуюць пяць купалоў-цыбулінаў над асноўным 2-ярусным аб’ёмам і купал-цыбуліна над 2-яруснай (васьмярык на чацьверыку) званіцай. Два бакавыя ўваходы празь нізкія прастакутныя ў пляне прытворы пад 2-схільнымі пакрыцьцямі. Галоўны ўваход вылучаецца рызалітам з аркавым парталам. Архітэктурна-дэкаратыўны эфэкт ствараецца спалучэньнем паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў з атынкаванымі элемэнтамі дэкору: кутнімі шырокімі лапаткамі, тонкапрафіляванымі карнізамі, аркатурнымі фрызамі, фігурнымі ліштвамі высокіх аркавых аконных праёмаў.
У атынкаваную малітоўную залю шырокімі аркавымі прасьветамі адкрываюцца трапезная, бакавыя прыдзелы і апсыда, вылучаная драўляным пазалочаным 3-ярусным іканастасам і бакавымі ківотамі. Роўную столь і бэлькі сяродкрыжжа падтрымліваюць 4 слупы і кутнія ўскосы. Столь і фрыз уздоўж яе аздабляецца арнамэнтальнай размалёўкай. У інтэр’еры захоўваюцца абразы: «Маці Божая Чанстахоўская» (мяжа XVIII—XIX ст.), «Маці Божая Апека» (1834, падпісны), «Спас Пантакратар» (канец XVIII ст.)[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
да 1920 г.
-
У. Джункоўскі, 1915—1917 гг.
-
У. Джункоўскі, 1915—1917 гг.
-
1916 г.
-
1934 г.
-
А. Цітавіцкі, 1936 г.
-
да 1939 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Брама
-
Іканастас
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.