Перайсьці да зьместу

Царква Покрыва Багародзіцы (Дзівін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Дзівін
Каардынаты 51°57′33″ пн. ш. 24°34′26.10″ у. д. / 51.95917° пн. ш. 24.5739167° у. д. / 51.95917; 24.5739167Каардынаты: 51°57′33″ пн. ш. 24°34′26.10″ у. д. / 51.95917° пн. ш. 24.5739167° у. д. / 51.95917; 24.5739167
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дзівіне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Кобрынскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Царква, 1917 г.

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дзівіне збудавалі ў 1902 годзе на месцы старой царквы.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёна-прасторавую кампазыцыю: прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залі зь нізкімі бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсыда. Дамінантны франтальны аб’ём набыў складаную зрубную кампазыцыю: над прастакутным папярочным зрубам прытвора з кубападобнай узвышанай цэнтральнай часткай месьціцца 3-ярусны васьмярык званіцы, завершаны шатром з купалам-цыбулінай. Над пакатым 4-схільным дахам асноўнага аб’ёму ўзвышаецца нізкі 4-гранны пастамэнт да 8-граннага барабана, таксама завершанага купалам-цыбулінай. Уваход вылучаецца нізкім прытворам пад 2-схільным дашкам. Гарызантальна ашаляваныя фасады апярэзваюцца разнымі фрызамі і падзорамі. Усярэдзіне апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]