Царква Нараджэньня Божай Маці (Лыскаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Нараджэньня Божай Маці
| |
Царква Нараджэньня Божай Маці
| |
Краіна | Беларусь |
вёска | Лыскаў |
Каардынаты | 52°51′13″ пн. ш. 24°36′55″ у. д. / 52.85361° пн. ш. 24.61528° у. д.Каардынаты: 52°51′13″ пн. ш. 24°36′55″ у. д. / 52.85361° пн. ш. 24.61528° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | «закапанскі» |
Аўтар праекту | Станіслаў Пятроўскі |
Дата заснаваньня | 1933 |
Будаваньне | 1930—1933 гады |
Апошні плябан | Аляксандар Багдановіч[1] |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейная |
Царква Нараджэньня Божай Маці | |
Царква Нараджэньня Божай Маці на Вікісховішчы |
Царква́ Нараджэ́ньня Бо́жай Ма́ці — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя Лыскаве. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, пад адрасам вуліца Пружанская, 3. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі «закапанскага» стылю і мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад 1859 рокам згадваецца царква ў Лыскаве, збудаваная ў 1725 року. У 1892—1893 роках расейскія ўлады разабралі яе з прычыны эканоміі сродкаў дзеля рамонту, а царкоўны рыштунак перанесьлі ў былы касьцёл, які ў 1880 року выгарэў па ўдары маланкі. Будынак касьцёла аднавілі ў 1880-я рокі, аднак ужо як царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). 11 сьнежня 1886 року яе асьвяцілі ў імя Нараджэньня Найсьвяцейшае Багародзіцы.
За часам Першай сусьветнай вайны войскі Нямецкай імпэрыі выкарыстоўвалі царкву сьпярша як шпіталь, а потым — як склад зерня. У 1921 року, за польскім часам, будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1933 року набажэнствы ладзіліся ў капліцы на могілках.
У 1925 року ў Лыскаў атрымаў прызначэньне новы праваслаўны сьвятар Пётар Радкевіч, які атрымаў ад уладаў дазвол на пабудову новай царквы. Будаваньне вялося ў 1930—1933 роках праваслаўнымі жыхарамі паводле праекту Станіслава Пятроўскага зь Беластоку і каштавала 40 тысячаў злотых.
8 кастрычніка 1933 року царкву асьвяціў архіяпіскап гарадзенскі і наваградзкі Алексі (Грамадзкі). На цырымоніі былі намесьнік ваўкавыскага старосты, уладальнік маёнтку Адамкова Быхавец, мясцовыя грамадзкія дзеячы. Іканастас узялі з былога касьцёла, вернутага ў 1921 року каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, збудаваны пад уплывам сакральнай архітэктуры Закарпацьця і стылю мадэрн. Стыль будынка характарызуецца як «закапанскі»[2] або «бяшчадзкі»[3][a]. Даўжыня царквы складае 21 мэтар, шырыня — 12 м, вышыня — 22 м, матэрыял сьценаў — хваёвы брус.
Кампазыцыя крыжова-купальная. На захадзе да асноўнага кубападобнага аб’ёму далучаецца 3-ярусная званіца, на ўсходзе — прастакутная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Асноўны зруб накрываецца 4-схільным дахам, на якім 8-гранны сьветлавы барабан з купалам-баняй зь ліхтаром. Падобны купал завяршае пірамідальную чацьверыковую званіцу. Асноўныя праёмы ромбападобныя ў барабане і стрэлападобныя ў асноўным аб’ёме.
У інтэр’ер адкрываецца барабан на 4 слупах зь ветразевай канструкцыяй асновы і хоры. Апсыда адмяжоўваецца драўляным іканастасам. У царкве захоўваецца абраз XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя»[4].
Настаяцелі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
С. Пятроўскі, 1927 р.
-
1933 р.
-
1933—1939 рр.
-
1941 р.
-
1941 р.
-
1941 р.
-
24 чэрвеня 1941 р.
-
1941—1944 рр.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У гэтым выпадку вядзецца пра невялікія драўляныя цэрквы, пакрытыя драўлянымі цёсанымі пліткамі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Брестская епархия». Пружанское благочиние (рас.) Православие.By Праверана 12 ліпеня 2012 г.
- ^ Па паўднёвай Ваўкавышчыне Вандроўкі. ГА «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» (2 красавіка 2011). Праверана 12 ліпеня 2012 г.
- ^ Karpyza W. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005 Т. 2.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
- ^ Нізкі паклон табе, таварыш бацюшка! (рас.) Навіны. Раённыя будні (21 чэрвеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016 г.
- ^ Пружанское благочиние (рас.) Официальный сайт Брестской епархии Праверана 21 чэрвеня 2016 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000623 |