Царква Нараджэньня Божай Маці (Лыскаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Краіна Беларусь
вёска Лыскаў
Каардынаты 52°51′13″ пн. ш. 24°36′55″ у. д. / 52.85361° пн. ш. 24.61528° у. д. / 52.85361; 24.61528Каардынаты: 52°51′13″ пн. ш. 24°36′55″ у. д. / 52.85361° пн. ш. 24.61528° у. д. / 52.85361; 24.61528
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль «закапанскі»
Аўтар праекту Станіслаў Пятроўскі
Дата заснаваньня 1933
Будаваньне 19301933 гады
Апошні плябан Аляксандар Багдановіч[1]
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейная
Царква Нараджэньня Божай Маці на мапе Беларусі
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці на Вікісховішчы

Царква́ Нараджэ́ньня Бо́жай Ма́ці — помнік архітэктуры першай паловы XX ст. Лыскаве. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, пад адрасам вуліца Пружанская, 3. Дзейнічае. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі «закапанскага» стылю і мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Покрыва Багародзіцы, разабраная расейскімі ўладамі ў 1892—1893 рр.

Пад 1859 рокам згадваецца царква ў Лыскаве, збудаваная ў 1725 року. У 1892—1893 роках расейскія ўлады разабралі яе з прычыны эканоміі сродкаў дзеля рамонту, а царкоўны рыштунак перанесьлі ў былы касьцёл, які ў 1880 року выгарэў па ўдары маланкі. Будынак касьцёла аднавілі ў 1880-я рокі, аднак ужо як царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). 11 сьнежня 1886 року яе асьвяцілі ў імя Нараджэньня Найсьвяцейшае Багародзіцы.

За часам Першай сусьветнай вайны войскі Нямецкай імпэрыі выкарыстоўвалі царкву сьпярша як шпіталь, а потым — як склад зерня. У 1921 року, за польскім часам, будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1933 року набажэнствы ладзіліся ў капліцы на могілках.

У 1925 року ў Лыскаў атрымаў прызначэньне новы праваслаўны сьвятар Пётар Радкевіч, які атрымаў ад уладаў дазвол на пабудову новай царквы. Будаваньне вялося ў 1930—1933 роках праваслаўнымі жыхарамі паводле праекту Станіслава Пятроўскага зь Беластоку і каштавала 40 тысячаў злотых.

8 кастрычніка 1933 року царкву асьвяціў архіяпіскап гарадзенскі і наваградзкі Алексі (Грамадзкі). На цырымоніі былі намесьнік ваўкавыскага старосты, уладальнік маёнтку Адамкова Быхавец, мясцовыя грамадзкія дзеячы. Іканастас узялі з былога касьцёла, вернутага ў 1921 року каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, збудаваны пад уплывам сакральнай архітэктуры Закарпацьця і стылю мадэрн. Стыль будынка характарызуецца як «закапанскі»[2] або «бяшчадзкі»[3][a]. Даўжыня царквы складае 21 мэтар, шырыня — 12 м, вышыня — 22 м, матэрыял сьценаў — хваёвы брус.

Кампазыцыя крыжова-купальная. На захадзе да асноўнага кубападобнага аб’ёму далучаецца 3-ярусная званіца, на ўсходзе — прастакутная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Асноўны зруб накрываецца 4-схільным дахам, на якім 8-гранны сьветлавы барабан з купалам-баняй зь ліхтаром. Падобны купал завяршае пірамідальную чацьверыковую званіцу. Асноўныя праёмы ромбападобныя ў барабане і стрэлападобныя ў асноўным аб’ёме.

У інтэр’ер адкрываецца барабан на 4 слупах зь ветразевай канструкцыяй асновы і хоры. Апсыда адмяжоўваецца драўляным іканастасам. У царкве захоўваецца абраз XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя»[4].

Настаяцелі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пётар Радкевіч (1925 — ?)
  • Антон Юшко (1949—1972)[5]
  • Аляксандар Багдановіч (цяпер)[6]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У гэтым выпадку вядзецца пра невялікія драўляныя цэрквы, пакрытыя драўлянымі цёсанымі пліткамі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Брестская епархия». Пружанское благочиние (рас.) Православие.By Праверана 12 ліпеня 2012 г.
  2. ^ Па паўднёвай Ваўкавышчыне Вандроўкі. ГА «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» (2 красавіка 2011). Праверана 12 ліпеня 2012 г.
  3. ^ Karpyza W. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005 Т. 2.
  4. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  5. ^ Нізкі паклон табе, таварыш бацюшка! (рас.) Навіны. Раённыя будні (21 чэрвеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016 г.
  6. ^ Пружанское благочиние (рас.) Официальный сайт Брестской епархии Праверана 21 чэрвеня 2016 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000623