Царква Аляксандра Неўскага (Індура)
| Помнік гісторыі | |
Царква Аляксандра Неўскага
| |
Царква Аляксандра Неўскага
| |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Індура |
| Каардынаты | 53°27′46″ пн. ш. 23°53′05,40″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Аўтар праекту | Іван Ігнатавіч Калянкевіч[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі Царква Аляксандра Неўскага | |
Царква Аляксандра Неўскага — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Індуры. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Індуры збудавалі ў 1881 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжна-восевую кампазыцыю: званіца, трапезная, малітоўная заля, 5-гранная апсыда. У сылюэце дамінуе шатровая званіца і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане, узьведзены над пакатым 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб’ёму. У архітэктуры выкарыстоўваюцца рытм аркавых аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах і фрыз з квадратных шырынак. Узняты на бутавы калярыстычна насычаны цокаль, будынак надзяляецца на апсыдзе магутным каляровым акцэнтам — вялізным мастацкім пано на эвангельскі сюжэт[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Паўночная, 1А
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000179 |